web analytics
«Падробныя» жыроўкі ад «Гавары праўду» зьявіліся ў паштовых скрынках віцебчукоў » article » За правы чалавека

«Падробныя» жыроўкі ад «Гавары праўду» зьявіліся ў паштовых скрынках віцебчукоў

27 December 2013 | admin |

Pasztovyja skrynkiЖыхары Віцебску пачалі знаходзіць у сваіх паштовых скрынях дзіўныя «жыроўкі» - яны зьмяшчаюць астранамічныя сумы камунальных плацяжоў і папярэджаньні пра рост коштаў з 1 студзеня 2014 году на розныя паслугі. Калі перавярнуць «жыроўку», то аказваецца, што гэта перадвыбарчая ўлётка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Улётка прапануе атрымальніку ісьці ў дэпутаты, каб, цытуем, «спыніць сёньняшні сацыяльна-эканамічны вэрхал, каб не адчуваць сябе падманутымі заўтра». Мяркуючы па тэксьце «жыроўкі», дзе пазначаная нейкая вуліца Малы бублік у Менску, гэта агульнанацыянальная акцыя, і аднолькавыя ўлёткі распаўсюджваюцца па ўсёй Беларусі.

Народныя навіны Віцебска

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.