web analytics
2013 November » archive » За правы чалавека

Архіў за November, 2013

Шпіталь абвінавачвае палітыка ў паклёпе

Saturday, November 30th, 2013

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску разглядаецца пазоў Рэспубліканскага шпіталя спэлеалячэньня, які знаходзіцца ў Салігорску, супраць Аляксандра Кірылава аб паклёпе на гэтую мэдустанову. Кірылаў, які называе сябе функцыянэрам незарэгістраванай партыі «Белая Русь», у верасьні лячыўся ў спэлеалячэбніцы ад бранхіяльнай астмы. Канфлікт з пэрсаналам у хворага ўзьнік пасьля таго, як ён пачаў ...

На рамонт моста ў Воршы ўлады далі 1 мільярд рублёў. А трэба – 370 мільярдаў

Saturday, November 30th, 2013

Пасьля шматлікіх пісьмовых зваротаў — як ад дэмакратычных актывістаў, так і ад шараговых жыхароў — у Воршы зачынілі мост цераз Днепр. Пытаньне фінансаваньня яго рамонту застаецца адкрытым. Каб забараніць рух транспарту па аварыйным мосьце, спатрэбілася каля двух гадоў.

Ксёндз Алег Буткевіч стаў новым біскупам Віцебскім

Saturday, November 30th, 2013

29 лістапада ў віцебскім катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці абвясьціў, што Папа Рымскі Францішак прызначыў у Беларусі трох новых біскупаў. Адзін зь іх – 41-гадовы ксёндз Алег Буткевіч, узначаліў Віцебскую дыяцэзію. Віцебская дыяцэзія была бязь біскупа з 25 лютага гэтага году. Былы біскуп Уладзіслаў Блін падаў у ...

На Віцебшчыне зьявіцца новая чыноўніцкая структура

Saturday, November 30th, 2013

Пры Віцебскім аблвыканкаме будзе створаны Савет па вонкавай рэкляме. Такое рашэньне прыняў 28 лістапада на паседжаньні Віцебскага аблвыканкаму ягоны старшыня Аляксандар Косінец падчас разгляду пытаньня пра стан вонкавай рэклямы на тэрыторыі рэгіёну і пэрспэктывы яе разьвіцьця. Цяперашні стан вонкавай рэклямы ў Віцебску і райцэнтрах вобласьці Аляксандар Косінец раскрытыкаваў.

Ізноў забаранілі канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Цяпер - у Воршы

Thursday, November 28th, 2013

Выступ знакамітага сьпевака ўваходзіў ў шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню нараджэньня Ўладзімера Караткевіча і мусіў адбыцца ў музэю пісьменьніка 27 лістапада. Адпаведна, і сьпевы, якія павінны былі выконвацца на канцэрце, плянаваліся пераважна на тэксты Ўладзімера Сямёнавіча. Але напярэдадні стала вядома, што канцэрту ня будзе.

Доктару Пастнову заявілі, што ён займаецца неліцэнзійнай дзейнасьцю

Thursday, November 28th, 2013

Віцебскі лекар Ігар Пастноў, вядомы крытыкай мясцовых уладаў, паведаміў, што 26 лістапада яго выклікалі да галоўнага лекара ВАКЦ псыхіятрыі і наркалёгіі Мартынавай, дзе папярэдзілі пра тое, што ён займаецца неліцэнзійнай дзейнасьцю. Прычынай выкліку да кіраўніцтва стала зьяўленьне ў інтэрнэце інфармацыі пра тое, што лекар аказваў мэдычную дапамогу зьбітаму палітыкуСяргею Рыжову. ...

Віцебскі “Чырвоны Крыж” заступіцца за пажылых людзей

Thursday, November 28th, 2013

Адпраўным пунктам рэалізацыі новага сумеснага праекту Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Аўстрыйскага Чырвонага Крыжа па пашырэньні магчымасьцяў пажылых людзей у прыняцьці рашэньняў па пытаньнях іх паўнавартаснага ўдзелу ў жыцьці грамадзтва стане круглы стол, які адбудзецца 29 лістапада ў Віцебску. Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

У Глыбокім затрымалі журналістаў

Thursday, November 28th, 2013

26 лістапада на ўезьдзе ў Глыбокае затрымалі незалежных журналістаў Вячаслава Пяшко і Насту Рэзьнікаву. Машыну, якой кіраваў Пяшко, спынілі на ўезьдзе ў горад супрацоўнікі ДАІ. Праверыўшы дакумэнты, міліцыянты спачатку сказалі, што іх насьцярожвае нумар кузава машыны. Пасьля праверылі багажнік і папрасілі праехаць зь імі ў РУУС, бо вонкава машына і ...

Леанід Гаравы скардзіцца на турэмных цэнзараў

Thursday, November 28th, 2013

Леанід Гаравы, актывіст руху “За свабоду” з Гарадка, сябар БСДП (Грамада) накіраваў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў турмы №4 Магілёву наконт абмежаваньня права палітвязьня, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча на ліставаньне. Падставай для падрыхтоўкі скаргі стала паштоўка ад Мікалая Статкевіча з паведамленьнем, што папярэдні ліст актывіста не прайшоў цэнзуру.

Доктар-псыхіятар Ігар Пастноў зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд

Wednesday, November 27th, 2013

Віцебскі доктар Ігар Пастноў, у нядаўнім мінулым пацыент УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі» накіраваў зварот у Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь. Ён просіць Канстытуцыйны суд ініцыяваць праверку Закону Рэспублікі Беларусь № 349-3 «Аб аказаньні псыхіятрычнай дапамогі», у прыватнасьці , яго прэамбулы і артыкулу 40, на адпаведнасьць артыкулам 21, ...