Архіў за October, 2013
Saturday, October 26th, 2013
Вечарынка плянавалася ў віцебскім клюбе “Зэбра” 24 кастрычніка, у дзень незалежнасьці Туркмэністану. Рашэньне адмяніць мерапрыемства адміністрацыяй клюбу было прынятае з прычыны масавай незадаволенасьці інтэрнэт-карыстальнікаў. Вось што распавялі ў клюбе: “Імпрэза адмененая. Прычына адмены — масавая незадаволенасьць у інтэрнэце. Вельмі масавая. Таму, каб пазьбегнуць інцыдэнтаў, мы вырашылі адмяніць імпрэзу”.
Каментаваць »
Wednesday, October 23rd, 2013
Актывістка Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (БПР РЭП) Алена Шандзюкова зьвярнулася ва Ўпраўленьне сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці з заявай, у якой яна просіць прыцягнуць групу віцебскіх адвакатаў і судзьдзю Кастрычніцкага суду Віцебску да крымінальнай адказнасьці.
Каментаваць »
Sunday, October 20th, 2013
У інтэрнэце зьявіўся новы відэавыступ віцебскага лекара, якога гвалтам накіравалі на прымусовае лекаваньне. Пасьля выхаду са шпіталю і амбуляторнага лекаваньня ўжо дома Ігар Пастноў выйшаў на працу. Ён па-ранейшаму ня згодны з псыхіятрычным дыягназам, пастаўленым віцебскімі лекарамі, і лічыць гэта помстай за свае ранейшыя крытычныя выступы. Ігар Пастноў гаворыць, што ...
Каментаваць »
Saturday, October 19th, 2013
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (БХД), былы палітвязень Павал Севярынец "удзячны Богу" за тры гады, якія ён правёў у спэцкамэндатуры № 7 (вёска Куплін Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці) па прыгаворы суду. Пра гэта палітык заявіў журналістам 19 кастрычніка ў Менску, куды ён прыбыў адразу пасьля вызваленьня.
Каментаваць »
Tuesday, October 15th, 2013
Рашэньне аб будаўніцтве буйнога гандлёвага цэнтру на месцы парку на прывакзальнай плошчы ў Полацку выклікала незадаволенасьць і нязгоду сярод жыхароў прылеглых дамоў па вуліцы Кастрычніцкай. Жыхары пачалі зьбіраць подпісы супраць будаўніцтва, а таксама сустрэліся і абмеркавалі гэтую праблему са старшынём аблвыканкаму Віцебскай вобласьці Аляксандрам Косінцам...
Каментаваць »
Tuesday, October 15th, 2013
Віцебскія сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ хацелі публічна адсьвяткаваць юбілей партыі. Дзеля гэтага яны падалі заяўку ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну на пікет. Акцыя мусіла адбыцца 18 кастрычніка ў месцы, адмыслова адведзеным уладамі пад масавыя мерапрыемствы – у парку чыгуначнікаў, тым ня менш намесьніца кіраўніка раённай адміністрацыі Натальля Ляпёшкіна акцыю забараніла.
Каментаваць »
Monday, October 14th, 2013
Каардынатар руху "За свабоду" па Віцебскай вобласьці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксей Гаўруцікаў падрыхтавалі заяўку такім чынам, каб у раённых уладаў было найменей падставаў адмовіць. Месца меркаванага пікета – зь ліку трох у горадзе, адмыслова вызначаных пад масавыя мерапрыемствы, - парк імя 30-годзьдзя ...
Каментаваць »
Sunday, October 13th, 2013
Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіўся ўнесьці ў асобныя сьпісы на атрыманьне жылога памяшканьня сацыяльнага карыстаньня інваліда другой групы праваабаронцу Валера Місьнікава. Фармальнай прычынай таму стала даведка пра месца жыхарства і склад сям'і, выдадзеная Місьнікаву разьліковым цэнтрам № 4 дзяржаўнага прадпрыемства «ЖРЭТ Першамайскага раёну».
Каментаваць »
Friday, October 11th, 2013
Надзея Куканос была затрыманая міліцыянтамі ў Віцебскім абласным судзе. На яе склалі два пратаколы: за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў аховы правапарадку. На думку міліцыянтаў, журналістка была п'яная, але экспэртыза не пацьвердзіла іх падазрэньні.
Каментаваць »
Friday, October 11th, 2013
Намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна забараніла пікет, які праваабаронцы меркавалі зладзіць 19 кастрычніка. Яны хацелі абмеркаваць з жыхарамі гораду праблемы, зьвязаныя з наяўнасьцю і ўжываньнем сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Прычына забароны акцыі – адсутнасьць у яе арганізатараў дамоваў з ЖКГ, міліцыяй і мэдыкамі на яе абслугоўваньне.
Каментаваць »