web analytics
Ян Дзяржаўцаў: Дрэвы ля трасы зьнішчылі, каб «зязюлі» не сядзелі на елках, калі будзе ехаць Лукашэнка? (фота, відэа) » article » За правы чалавека

Ян Дзяржаўцаў: Дрэвы ля трасы зьнішчылі, каб «зязюлі» не сядзелі на елках, калі будзе ехаць Лукашэнка? (фота, відэа)

31 October 2013 | admin |

Vysieczka jelakЛя трасы, што вядзе зь Віцебску да райцэнтру Гарадок, ідзе масавая высечка елак. Віцебскі актывіст КХП-БНФ абураны гэтым фактам. «Прашу адказаць мне, на якой падставе праводзіцца высечка елак лесаахоўнай паласы ўздоўж дарогі Віцебск-Гарадок, пачынаючы з Баталей і амаль да Гарадка», – напісаў Ян Дзяржаўцаў у абласны камітэт рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. Актывіст таксама просіць высьветліць, хто канкрэтна аддаў такі «бязглузды загад».

«Елкі прыкладна 30-гадовага ўзросту, – камэнтуе Ян Дзяржаўцаў, – былі вырашчаныя ў лесагадоўлі і высаджаныя, каб абараняць дарогу ад сьнежных гурбаў. На гэта былі выдаткаваныя вялікія сродкі. Я абураны безгаспадарчасьцю і і марнаваньнем дзяржаўных сродкаў з боку людзей, якія аддалі бязглузды загад па зьнішчэньні сьнегазатрымальнай паласы зёлак».

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Vysieczka jelak

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.