web analytics
Тацьцяна Севярынец перадала дому-інтэрнату дар » article » За правы чалавека

Тацьцяна Севярынец перадала дому-інтэрнату дар

30 October 2013 | admin |

Tacciana Sieviaryniec u domie-internacieКаардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” па Віцебску Тацьцяна Севярынец перадала Віцебскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў 60 кніг. Паводле яе словаў, раней актывісты БХД ужо перадавалі інтэрнату кнігі, перадусім клясычную літаратуру, і выхаванцы папрасілі больш звычайнага чытва, што і зрабіла зараз Тацьцяна Севярынец.

Раней віцебскія актывісты БХД перадавалі кнігі анкалягічнаму цэнтру і дзіцячаму сацыяльнаму прытулку. “Такіх установаў у Беларусі вельмі шмат, і яны заўсёды радыя любой дапамозе”, - адзначыла Тацьцяна Севярынец.

Прэсавая служба БХД

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.