web analytics
БНФ хоча зладзіць пікет у падтрымку палітвязьняў » article » За правы чалавека

БНФ хоча зладзіць пікет у падтрымку палітвязьняў

27 October 2013 | admin |

Alaksandar KuzniacouНа 10 сьнежня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасьці з палітвязьнямі. Заяўку ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну горадe падаў старшыня гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Аляксандр Кузьняцоў. Мэта мерапрыемства, як напісана ў заяўцы, - гэта “пратэст супраць палітычных рэпрэсіяў у краіне, акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі і патрабаваньне іх неадкладнага вызваленьня і поўнай рэабілітацыі”.

Днямі мусіць прыйсьці адказ наконт падобнай акцыі з адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску. На 29 кастрычніка пікет салідарнасьці з палітвязьнямі замаўлялі каардынатар руху “За свабоду” па Віцебскай вобласьці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Аляксей Гаўруцікаў. Яны таксама хочуць зладзіць акцыю, каб прадэманстраваць салідарнасьць зь Мікалаем Статкевічам, Эдуардам Лобавым, Алесем Бяляцкім ды іншымі палітвязьнямі, патрабуючы іхнага вызваленьня.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.