web analytics
2013 September » archive » За правы чалавека

Архіў за September, 2013

Лекар Ігар Пастноў на волі, але «лячэньне» будзе працягвацца (відэа)

Friday, September 20th, 2013

Віцебскі лекар Ігар Пастноў сёньня выйшаў на свабоду. Урачэбна-кансультацыйная камісія Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі, у якiм Ігар Пастноў утрымліваўся гвалтоўна, прыняла рашэньне аб пераводзе яго на дзённы стацыянар. Ён па-ранейшаму мусіць праходзіць мэдычныя працэдуры, але начаваць будзе дома.

Палітыку Сяргею Рыжову адмоўлена ва ўзбуджэньні справы наконт ціску на доктара Пастнова

Thursday, September 19th, 2013

Віцебская абласная пракуратура адмовіла актывісту Сяргею Рыжову (на фота) ва ўзбуджэньні крымінальнай справы на падставе яго заявы пра факты ціску на лекара Ігара Пастнова, зьмешчанага на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Рыжоў падаў скаргу ў пракуратуру Віцебскай вобласьці 16 верасьня, патрабуючы прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці дзевяць чалавек, у тым ліку кіраўніцтва абласнога ...

Ігара Пастнова перавядуць на дзённы стацыянар?

Wednesday, September 18th, 2013

17 верасьня праваабаронца Пётар Іваноў наведаў доктара Ігара Пастнова у Віцебскім абласным клінічным цэнтры псыхіятрыі і наркалёгіі, дзе той знаходзіцца на прымусовым лячэньні. Спадар Іваноў паведаміў, што напярэдадні яго візыту ў шпіталь адбылося паседжаньне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, якая зьменшыла апальнаму доктару дозу нэўралептыкаў. Згодна з заключэньнем камісіі, неўзабаве Ігар Пастноў можа ...

БХД заклікае прызнаць доктара Пастнова вязьнем сумленьня

Wednesday, September 18th, 2013

Аргкамітэт па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (БХД) заклікае ўсе незалежныя дэмакратычныя арганізацыі Беларусі прызнаць віцебскага лекара Ігара Пастнова вязьнем сумленьня. "БХД выказвае рашучы пратэст супраць выкарыстаньня псыхіятрычных лячэбных устаноў Беларусі з рэпрэсіўнымі мэтамі, — адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы. — Мы зьвяртаем увагу на тое, што ў Беларусь вяртаецца савецкая ...

Хваляваньні на фабрыцы «КІМ» у Віцебску з-за нявыплаты заробкаў

Tuesday, September 17th, 2013

У сувязі зь вялікай затрымкай выплаты заробкаў на ААТ «КІМ» 10-11 верасьня на прадпрыемстве адбыліся хваляваньні работнікаў. Як паведаміла «Народным навінам Віцебска» крыніца на фабрыцы, яшчэ ня выплачаная заработная плата за ліпень, а некаторым катэгорыям работнікаў - за чэрвень. 10 верасьня адмовілася працаваць другая зьмена аднаго з цэхаў, а 11 ...

Супраць дырэктара Віцебскага ДСК заведзеная крымінальная справа

Tuesday, September 17th, 2013

Паводле інфармацыі ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі па Віцебскай вобласьці была праведзена праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасьці РУП "Віцебскі ДСК". Падчас рэвізіі згаданага прадпрыемства выяўлены шэраг грубых парушэньняў заканадаўства ў сфэры жыльлёвага будаўніцтва.

У Віцебску праходзіць фэстываль для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі

Tuesday, September 17th, 2013

У Віцебску з 5 па 30 верасьня праходзіць абласны фэстываль-конкурс творчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі «Сонечны сьвет для ўсіх». Гэткае мерапрыемства адбылося ў абласным цэнтры і летась. У гэтым сьвяце бяруць удзел каля 100 чалавек з абмежаванымі магчымасьцямі з розных гарадоў рэгіёну.

Дольшчыкі будаванага ў Білева дому зьвяртаюцца ў КДК

Monday, September 16th, 2013

Дольшчыкі будаванага ў Віцебску на Маскоўскім праспэкце дому № 105 зьбіраюцца зьвярнуцца ў Камітэт дзяржкантролю, каб высьветліць, зь якой прычыны пастаянна пераносяцца тэрміны здачы іхнага жытла. Гэты дом у мікрараёне «Білева-2» пачаў будавацца ТАА «Будгандальсэрвіс» яшчэ ў 2010 годзе, і згодна з плянам будаўніцтва мусіла завяршыцца ў 2012 годзе. Аднак ...

Павал Севярынец: Лукашэнка ўзяў закладнікаў на кожным фронце

Monday, September 16th, 2013

Аляксандар Лукашэнка разьлічвае, што арышт ксяндза Лазара прымусіць Ватыкан «адкрыць» Эўропу беларускаму рэжыму. Такое меркаваньне выказаў палітвязень Павал Севярынец, камэнтуючы абвінавачваньне ксяндза Лазара ў здрадзе дзяржаве: «Для сёньняшняга рэжыму царква ў цэлым - гэта чужая сіла і пагроза. А кошт тых абвінавачаньняў, якія фабрыкуюцца ў турме КДБ, мы добра ведаем ...

Дзяржаўны сацзаказ у 2014 годзе будзе ўкараняцца ў шасьці раёнах Віцебскай вобласьці

Saturday, September 14th, 2013

Мэханізм рэалізацыі дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў 2014 годзе плянуецца ўкараніць у шасьці раёнах Віцебскай вобласьці. Пра гэта паведаміла журналістам старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) Галіна Жаланава (на фота). Яна падкрэсьліла, што Віцебшчына актыўна ўключылася ў рэалізацыю новай рэдакцыі закону аб сацыяльным абслугоўваньні, бо ў жыхароў вобласьці існуе ...