web analytics
Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу Андрэя Андрэева » article » За правы чалавека

Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу Андрэя Андрэева

26 September 2013 | admin |

Андрэй АндрэеўАктывіст партыі левых «Справядлівы сьвет» Андрэй Андрэеў абскарджваў у абласным судзе штраф, якім пакарала яго судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Протас за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў кампаніі «Гавары праўду». Справу разглядала судзьдзя Ірына Смалякова. Довады Андрэя Андрэя, які сьцьвярджаў, што права на распаўсюд інфармацыі дадзена яму Канстытуцыяй – найвышэйшым законам Рэспублікі Беларусь, не пераканалі судзьдзю, і пастанова ў дачыненьні да актывіста пакінутая ў сіле.

Нагадаем, Андрэй Андрэеў быў затрыманы супрацоўнікамі аховы правапарадку 13 жніўня падчас распаўсюду ім па паштовых скрынках улётак зь інфармацыяй пра «Народны рэфэрэндум» і «Грамадзянскую дамову». 6 верасьня адбыўся суд. Распаўсюднік улётак быў прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі) і падвергнуты штрафу ў памеры 2 мільёны рублёў.

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.