web analytics
На фабрыцы «КІМ» iзноў страйкуюць швачкі » article » За правы чалавека

На фабрыцы «КІМ» iзноў страйкуюць швачкі

26 September 2013 | admin |

KIMНа ААТ «КІМ» працягваюцца хваляваньні - як стала вядома, 25 верасьня страйкавалі работніцы швейнага цэху гэтага прадпрыемства. Крыніца паведамляе, што ў швейным цэху зьмена «А» спыніла працу на тры гадзіны, а зьмена «Б» прастаяла ўвесь працоўны час. Людзей абурыла тое, што пры запазычанасьці па заробку за два месяцы ім верасьня 24 выдалі па 250 000 рублёў.

Паводле слоў адной з работніц генэральны дырэктар акцыянэрнага таварыства на момант страйку знаходзіўся ў Расеі. Са страйкоўцамі сустракаліся галоўны інжынэр і юрыст прадпрыемства. Юрыст пры гэтым спрабаваў пераканаць швачак, што яны парушаюць працоўны кодэкс Беларусі.

Як паведамлася раней, у сувязі зь вялікай затрымкай выплаты заробкаў на ААТ «КІМ» 10-11 верасьня на прадпрыемстве таксама адбыліся страйкі. Пакуль не вядома, ці прыступяць работніцы фабрыкі да выкананьня сваіх абавязкаў 26 верасьня, або страйк працягнецца.

Народныя навіны Віцебска

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.