web analytics
2013 September » archive » За правы чалавека

Архіў за September, 2013

Правакацыя супраць праваабаронцы Паўла Левінава ў сетцы «Укантакце»?

Friday, September 27th, 2013

У сацыяльнай сетцы «Укантакце» кіпяць жарсьці. Ад імя праваабаронцы Паўла Левінава распаўсюджваюцца абразьлівыя матэрыялы супраць актывістаў грамадзянскай супольнасьці, вядомых у Віцебску. Сам Павал Левінаў сьцьвярджае, што ён ня мае ніякага дачыненьня да старонкі ў «Укантакце», створанай ад яго імя, і выказвае меркаваньне, што гэта нейкая правакацыя.

Віцебскі журналіст Уладзімер Жыгулоў атрымаў адказ з Генпракуратуры па справе аб зьнікненьні яго сына

Thursday, September 26th, 2013

Генэральная пракуратура паведаміла, што зварот аб непрыняцьці мер па вышуку зьніклага ў 1998 годзе сына, які Ўладзімер Жыгулоў перадаў некалькі месяцаў таму ў рукі галоўнага інспэктара па Віцебскай вобласьці Мікалая Дамашкевіча, будзе накіраваны ў пракуратуру Віцебскай вобласьці для праверкі выкладзеных у ім довадаў.

Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу Андрэя Андрэева

Thursday, September 26th, 2013

Актывіст партыі левых «Справядлівы сьвет» Андрэй Андрэеў абскарджваў у абласным судзе штраф, якім пакарала яго судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Протас за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў кампаніі «Гавары праўду». Справу разглядала судзьдзя Ірына Смалякова. Довады Андрэя Андрэя, які сьцьвярджаў, што права на распаўсюд інфармацыі дадзена яму Канстытуцыяй – найвышэйшым законам Рэспублікі ...

На фабрыцы «КІМ» iзноў страйкуюць швачкі

Thursday, September 26th, 2013

На ААТ «КІМ» працягваюцца хваляваньні - як стала вядома, 25 верасьня страйкавалі работніцы швейнага цэху гэтага прадпрыемства. Крыніца паведамляе, што ў швейным цэху зьмена «А» спыніла працу на тры гадзіны, а зьмена «Б» прастаяла ўвесь працоўны час. Людзей абурыла тое, што пры запазычанасьці па заробку за два месяцы ім верасьня ...

Віцебскія праваабаронцы павіншавалі Алеся Бяляцкага з днём народзінаў

Wednesday, September 25th, 2013

25 верасьня выбітны беларускі дзеяч Алесь Бяляцкі, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Бабруйску, адзначае сваё 51-годзьдзе. Віцебскія калегі праваабаронцы накіравалі ў яго адрас свае віншаваньні і пажадалі яму найхутчэйшага вызваленьня.

Павал Левінаў: Выбух каля віцебскага КДБ можа быць правакацыяй уладаў

Wednesday, September 25th, 2013

Галоўным аргумэнтам на карысьць абвінавачанай жанчыны зьяўляецца адсутнасьць зразумелага матыву злачынства. Такім чынам віцебскі праваабаронца Павал Левінаў пракамэнтаваў прызнаньне віны падазраванай у зьдзяйсьненьні выбуху каля будынку КДБ у Віцебску. «У гэтым выпадку незразумелы матыў злачынства. Што хацела гэтая жанчына даказаць выбухам, і чым ёй насаліў КДБ? Вядома, што яна была ...

Ігар Пастноў будзе далей працаваць у Віцебскай псыхлякарні

Wednesday, September 25th, 2013

Віцебскаму лекару Ігару Пастнову, які больш за месяц знаходзіўся на прымусовым лячэньні ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры псыхіятрыі і наркалёгіі, прапанавалі працягнуць працу ў гэтай самай установе. «Я цяпер на бальнічным, мяне ніхто і ня звольніў. Галоўны ўрач прапануе мне стаць лекарам-нарколягам», - распавёў Пастноў, які раней працаваў у гэтым ...

Запрацаваў сайт новай дзяржаўнай абласной газэты

Tuesday, September 24th, 2013

Напрыканцы жніўня пачаў працаваць сайт газэты "Вітебскіе весті", заснавальнікам якой зьяўляецца Віцебскі аблвыканкам. Сайт зьмяшчае публікацыі з папяровай газэты, а таксама публікуе PDF-вэрсію выданьня. Вэб-рэсурс вылучаецца высокім узроўнем дызайну. Штодня ен публікуе 5-6 навінаў. Аднак чытачоў пакуль што вобмаль: рэдка які матэрыял набірае больш за 100 праглядаў.

Жанчына, якая прызналася ў выбухах у Віцебску: Я хацела пасеяць паніку сярод супрацоўнікаў КДБ

Tuesday, September 24th, 2013

Абвінавачаная ў зьдзяйсьненьні выбуху каля будынкy КДБ у Віцебску 42-гадовая мясцовая жыхарка прызнала сваю віну ў судзе і распавяла пра матывы, якія штурхнулі яе на гэты ўчынак. Паводле ейных слоў, такім чынам жанчына хацела пасеяць паніку сярод супрацоўнікаў КДБ, бо лічыла, што яны нядбала паставіліся да пошуку хуліганаў, якія некалькі ...

Супраць Пятра Іванова зноў адмовіліся ўзбуджаць крымінальную справу. Працяг будзе?..

Tuesday, September 24th, 2013

Віцебскі праваабаронца Пётар Іваноў атрымаў са Сьледчага камітэту чарговае паведамленьне пра адмову ва ўзбуджэньні ў дачыненьні да яго крымінальнай справы. Раней сьледчыя органы ўжо двойчы выносілі пастановы аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць яго, але потым тыя пастановы былі адмененыя. Ня выключана, што і чарговая пастанова будзе адмененая, і ...