web analytics
2013 August » archive » За правы чалавека

Архіў за August, 2013

Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў прысуд Андрэю Гайдукову

Wednesday, August 28th, 2013

Прысуд па справе Андрэя Гайдукова Вярхоўным судом Беларусі пакінуты безь зьменаў, ён уступіў у законную сілу. Пра гэта паведамілі ў ВС. 27 жніўня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду разгледзела ў касацыйным парадку скаргу абвінавачанага Андрэя Гайдукова 1989 года нараджэньня і яго абаронцаў на прысуд Віцебскага абласнога суду ад ...

Суд не задаволіў скаргу маці і сястры Ўладзіслава Кавалёва

Tuesday, August 27th, 2013

Калегія Менскага гарадзкога суду адмовіла Любові Кавалёвай і Тацьцяне Казяр у задавальненьні скаргі на дзеяньні суду Кастрычніцкага раёну Менску. Маці і сястра Ўладзіслава Кавалёва, пакаранага сьмерцю за тэракт у менскім мэтро, прасілі суд вышэйшай інстанцыі прызнаць неправамернай адмову раённага суду распачаць грамадзянскі працэс адносна шэрагу органаў найвышэйшай дзяржаўнай улады, якія ...

Актывісты Віцебску патрабуюць вызваліць доктара Пастнова з вар’ятні

Tuesday, August 27th, 2013

Прадстаўнікі розных дэмакратычных структур зьбіраюць подпісы пад зваротам да пракурора вобласьці, дзе просяць вынесьці пратэст на рашэньне суду, згодна зь якім віцебскага лекара Ігара Пастнова зьмясьцілі ў псыхіятрычны шпіталь. Праваабаронцы прапануюць правесьці пікеты салідарнасьці з Пастновым, якому пастаўлены дыягназ «хранічнае разладзьдзе з трызьненьнем» пасьля крытычных выступаў пра стан і дзейнасьць ...

Грошы, выдаткаваныя фэрмэру на сховішча для гародніны, згубіліся ў габінэтах віцебскіх чыноўнікаў

Monday, August 26th, 2013

У сапраўдную эпапею ператварыўся ўдзел віцебскага фэрмэра ў рэспубліканскай праграме па будаўніцтве сховішчаў для гародніны. Як паведамляе АНТ, новае сучаснае сховішча павінна было запрацаваць у сялянска-фэрмэрскай гаспадарцы "Вармас" да восені. Для гэтага фэрмэр Віктар Багачоў і ўступаў у рэспубліканскую праграму - тры месяцы зьбіраў дакумэнты і зьвяртаўся ў аблвыканкам. Але ...

Віцебская прадпрымальніца: Заявы віцэ-прэм’ера Пракаповіча пустыя

Monday, August 26th, 2013

Віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч расказаў прыватнаму бізнэсу пра яго задачы. Па-першае, у наступнай пяцігодцы забясьпечыць 50% валавага ўнутранага прадукту (цяпер гэта каля 20%). Па-другое, чыноўнік параіў прадпрымальнікам заняцца вытворчасьцю і гандляваць айчыннай прадукцыяй, а ня скардзіцца на новы тэхнічны рэглямэнт Мытнага саюзу адносна прадукцыі лёгкай прамысловасьці. Старшыня арганізацыйнай групы па стварэньні ...

У Віцебску пачалі змагацца з крайкамі

Sunday, August 25th, 2013

Прыхільнікі кампаніі «Дэпутатаў - да адказу» зь Віцебску распачалі кампанію «Віцебчукі супраць высокіх бардзюраў!». Яны вырашылі праверыць, ці адпаведаюць нормам пешаходныя пераходы і ходнікі Віцебску. Згодна з гэтымі нормамі, вышыня бартавых камянёў праезнай часткі ў месцах скрыжаваньня з ходнікамі і роварнымі дарожкамі павінна быць ад 2,5 да 4 цантымэтраў.

Жыхары Барані патрабуюць грамадзкіх слуханьняў наконт новай ЦЭЦ

Sunday, August 25th, 2013

Яны зьвярнуліся ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і мясцовы гарвыканкам з калектыўнымі лістамі, дзе выклалі свае прэтэнзіі. Адказ з выканкаму ўжо атрыманы, але ён несуцяшальны. У лісьце за подпісам старшыні Баранскага гарвыканкаму Васіля Русакова сказана толькі пра тое, што будоўля ЦЭЦ на мясцовых відах паліва прадугледжаная праграмай разьвіцьця энэргетычнай сыстэмы ў ...

Леанід Аўтухоў заклікаў дэпутатаў да адказнасьці

Sunday, August 25th, 2013

Паводле зьвестак, распаўсюджаных у СМІ, на чарговай сэсіі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь будуць разгледжаныя папраўкі ў Выбарчы і Адміністрацыйны кодэксы Рэспублікі Беларусь. Згодна з наяўнай інфармацыяй, будзе забароненая агітацыя за байкот выбараў, а за ажыццяўленне такой агітацыі будуць прадугледжаныя адміністрацыйныя санкцыі. У сувязі з гэтым ў Камісію ...

Лекару Ігару Пастнову дапаможа адвакат

Saturday, August 24th, 2013

Ігар Пастноў заключыў дамову з адвакатам на складаньне касацыйнай скаргі на рашэньне суду Віцебскага раёну. Адвакат складзе скаргу пасьля дэталёвага знаёмства з рашэньнем судзьдзі Тацьцяны Дзегцяровай, вывучэньня акалічнасьцяў судовага працэсу, на якім не было ні самога Пастнова, ні яго абаронцы, а толькі судзьдзя і намесьнік галоўурача віцебскага абласнога псыхіятрычнага шпіталя ...

Футбаліст Аляксей Халецкі: Спартовы чыноўнік адкрыта сказаў: «Так, вас ашукалі»

Friday, August 23rd, 2013

Былы абаронца футбольнага клюбу "Віцебск" Аляксей Халецкі прыгадаў час, праведзены ў клюбе. І распавёў пра падман чыноўнікаў наконт спартыўнай Віцебскай вобласьці: "Непрыемна зьдзівіла, што ашукалі ўвесь калектыў наконт грошай. І была абыякавасьць да каманды з боку мясцовых уладаў. Гэткай чынавенскай абыякавасьці да футбола я не сустракаў у ніводнай камандзе, дзе ...