web analytics
Пасьля заявы Amnesty International умовы ўтрыманьня доктара Пастнова ў вар’ятні палепшыліся » article » За правы чалавека

Пасьля заявы Amnesty International умовы ўтрыманьня доктара Пастнова ў вар’ятні палепшыліся

31 August 2013 | admin |

Ihar PastnouВіцебскія праваабаронцы Павал Левінаў І Пётар Іваноў, якім 29 жніўня дазволілі сустрэцца з доктарам Ігарам Пастновым ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры псыхіятрыі і наркалёгіі паведамілі, што ўмовы яго ўтрыманьня ў гэтай лячэбнай установе палепшыліся. Цяпер Ігару Пастнову дазволена весьці ліставаньне; дасылаць і атрымліваць тэлеграмы, лісты, грашовыя пераказы, пасылкі і бандэролі; атрымліваць перадачы; карыстацца тэлефонам; прымаць наведвальнікаў; мець і атрымліваць прадметы першай неабходнасьці; карыстацца ўласным адзеньнем.

Рашэньне аб аднаўленьні доктара Пастнова ў правох было прынятае пасьля перамоваў, праведзеных праваабаронцамі з кіраўніцтвам шпіталя. Пацыент выказаў праваабаронцам падзяку за падтрымку. Паводле слоў Паўла Левінава і Пятра Іванова, Ігар Пастноў трымаецца бадзёра, на стаўленьне да яго мэдпэрсаналу ня скардзіўся, выказаў толькі прэтэнзіі наконт прымусовага ўвядзеньня ў яго мэдычных прэпаратаў.

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.