web analytics
2013 August » archive » За правы чалавека

Архіў за August, 2013

Пасьля заявы Amnesty International умовы ўтрыманьня доктара Пастнова ў вар’ятні палепшыліся

Saturday, August 31st, 2013

Віцебскія праваабаронцы Павал Левінаў І Пётар Іваноў, якім 29 жніўня дазволілі сустрэцца з доктарам Ігарам Пастновым ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры псыхіятрыі і наркалёгіі паведамілі, што ўмовы яго ўтрыманьня ў гэтай лячэбнай установе палепшыліся. Цяпер Ігару Пастнову дазволена весьці ліставаньне; дасылаць і атрымліваць тэлеграмы, лісты, грашовыя пераказы, пасылкі і бандэролі; ...

Прафсаюз РЭП рыхтуецца да пікету

Saturday, August 31st, 2013

Прававы інспэктар прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці па Віцебскай вобласьці Валер Місьнікаў (на фота) накіраваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну абласнога цэнтру заяўку на правядзеньня пікету. У ёй возьме удзел адзін чалавек. Акцыя павінна адбыцца 8 верасьня ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў – месцы, адмыслова вызначаным уладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. ...

Акцыя праваабаронцаў: Падпішы онлайн-пэтыцыю ў падтрымку доктара Ігара Пастнова

Friday, August 30th, 2013

Віцебскія праваабаронцы ладзяць акцыю ў інтэрнэце. Яны распачалі збор подпісаў пад пэтыцыяй з загалоўкам «Свабоду доктару-праўдалюбу Ігару Пастнову, гвалтоўна зьмешчанаму ў вар'ятню ў Беларусі». Усім ахвотным прапануецца падпісаць патрабаваньне на адрас міністра аховы здароўя Беларусі правесьці паўторную псыхіятрычную экспэртызу доктара Ігара Пастнова.

А судзьдзі хто? Парушальнікі?

Friday, August 30th, 2013

На апэратыўнай нарадзе галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму былі заслуханыя старшыня суду Кастрычніцкага раёна Віцебску Яўген Буруноў і намесьнік старшыні гэтага суду Ганна Папкова. Падставай для разгляду ў органе юстыцыі дзеяньняў судовых чыноўнікаў стаў зварот праваабаронцы Паўла Левінава (на фота). Фактычны аналіз працы Кастрычніцкага райсуду Віцебску выявіў адсутнасьць належнага кантролю ...

Доктара Пастнова будуць трымаць у вар’ятні «да паляпшэньня стану»

Friday, August 30th, 2013

Віцебскі лекар Ігар Пастноў, якога прымусова лечаць у псыхіятрычным шпіталі, 29 жніўня падпісаў касацыйную скаргу супраць прымусовага псыхіятрычнага лячэньня, складзеную адвакатам, якога дапусьцілі да яго. У гэты ж дзень да Ігара Пастнова ўпершыню пусьцілі праваабаронцаў - Паўла Левінава і Пятра Іванова.

Галоўурач Віцебскай псыхлякарні: Мы не трымаем Ігара Пастнова ў турме. Мы яго лечым

Friday, August 30th, 2013

Карэспандэнту TUT.BY ўдалося пабываць у Віцебскім абласным клінічным цэнтры псыхіятрыі і наркалёгіі і пагутарыць з галоўным лекарам гэтай мэдычнай установы Аленай Мартынавай. Ігар Пастноў праходзіць лячэньне ва ўмовах псыхіятрычнага стацыянару з асаблівым рэжымам назіраньня. Ён ляжыць у аддзяленьні № 2, якое носіць назву "першага псыхатыпічнага эпізоду". Уваход у гэтае аддзяленьне ...

Незалежнага журналіста Ўладзімера Жыгулова выклікалі ў Віцебскую абласную пракуратуру

Friday, August 30th, 2013

Позву ў пракуратуру Ўладзімер Жыгулоў атрымаў на 3-га верасьня і патэлефанаваў па нумары, пазначаным на блянку. Але яму адмовіліся тлумачыць непасрэдныя прычыны выкліку. У позьве ж напісана так: “для тлумачэньняў наконт пытаньня парушэньня заканадаўства аб СМІ”. Уладзімер Жыгулоў мусіць зьявіцца да пракурора аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю ...

Ці распачне КДК адміністрацыйны працэс у адносінах да раённага начальніка АУС?

Friday, August 30th, 2013

Часова выконваючы абавязкі начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму палкоўнік міліцыі Мікалай Данькоў паведаміў, што па звароце віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава на «тэлефон даверу» МУС Рэспублікі Беларусь кіраўніцтвам унутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму праведзеная праверка, па выніках якой начальніку аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску падпалкоўніку міліцыі Шаховічу А.І. строга паказана на ...

Віцебская апазыцыя зьбірае подпісы пад калектыўным лістом да пракурора

Friday, August 30th, 2013

Прадстаўнікі руху “За свабоду”, прыхільнікі сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”, сябры Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду” зьбіраюць подпісы пад калектыўным лістом да пракурора вобласьці Генадзя Дысько. Яны просяць вынесьці пратэст на рашэньне суду Віцебскага раёну, які санкцыянаваў прымусовае псыхіятрычнае лячэньне віцебскага ўрача Ігара Пастнова.

Amnesty International: Ігар Пастноў, магчыма, будзе прызнаны вязьнем сумленьня

Wednesday, August 28th, 2013

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International заступілася за віцебскага лекара Ігара Пастнова, зьмешчанага згодна з рашэньнем суду ў вар'ятню дзеля прымусовага лячэньня. Арганізацыя заклікала ўсіх неабыякавых да тэрміновай акцыі: напісаць на беларускай, расейскай, ангельскай або сваёй роднай мове лісты на адрас міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко і генпракурора Аляксандра Канюка.