web analytics
2013 July » archive » За правы чалавека

Архіў за July, 2013

Жыхары Віцебску патрабуюць зьмяніць рашэньне гарвыканкаму № 881

Tuesday, July 23rd, 2013

Жыхары Віцебску зьвярнуліся ў аблвыканкам з заявай аб зьмяненьні парадку прыняцьця рашэньняў аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў у горадзе. Калектыўны ліст падпісалі 40 чалавек. Зварот вымушаны, бо цягам некалькі апошніх гадоў віцебскія ўлады не далі ніводнага дазволу на правядзеньне ніводнага мітынгу альбо пікету.

Жыхары Віцебшчыны скардзяцца ў пракуратуру і праз Інтэрнэт

Monday, July 22nd, 2013

У пракуратуру Віцебскай вобласьці за першае паўгодзьдзе паступіла 60 электронных зваротаў грамадзян, паведаміла намесьніца начальніка арганізацыйна-кантрольнага аддзелу ведамства Сьвятлана Зайцава. Паводле ейных слоў, усяго за першае паўгодзьдзе ў ворганы пракуратуры вобласьці паступіла каля 4,7 тыс. пісьмовых зваротаў. На асабістым прыёме супрацоўнікамі прынятыя 2,9 тыс. чалавек, зь іх 441 - па ...

Леанід Аўтухоў: Трэба вызначыць адзінага кандыдата ў прэзыдэнты

Saturday, July 20th, 2013

Напярэдадні 22-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, „Дыялёг” вырашыў даведацца, якія мерапрыемствы на гэты дзень плянуе абласны кіраўнік партыі БНФ Леанід Аўтухоў.

Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд

Thursday, July 18th, 2013

Прызнаны вінаватым у спробах устанавіць кантакты з замежнымі спэцслужбамі Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд Віцебскага абласнога суду, скаргу плянуюць накіраваць у Вярхоўны суд пры канцы наступнага тыдня. "Касацыйная скарга Гайдукова паступіла. У цяперашні час мы знаёмім зь ёй дзяржаўнага абвінаваўцу", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Віцебскім абласным судзе.

Мясьніковіч падчас наведваньня ААТ “КІМ”: Нельга вечна жыць за чужы кошт

Thursday, July 18th, 2013

Трыкатажнае прадпрыемства ААТ "КІМ" (Віцебск) можа быць далучанае да віцебскага ААТ "Сьвітанак". Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч 16 ліпеня падчас наведваньня віцебскага прадпрыемства. Зараз ААТ "КІМ" зьяўляецца стратным і ўстойліва неплацежаздольным з-за фактычнага поўнага зносу абсталяваньня, нізкіх аб'ёмаў вытворчасьці, значных даўгавых абавязальніцтваў і недахопу абаротных сродкаў, што не дазваляе ...

Мясьніковіч раскрытыкаваў Косінца

Thursday, July 18th, 2013

16 ліпеня пад старшынствам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча ў Віцебску прайшло выязное паседжаньне Прэзыдыюму Савету Міністраў Беларусі па пытаньні выкананьня Віцебскім аблвыканкамам прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Паводле слоў прэм'ера, у Віцебскай вобласьці насьпелі некаторыя праблемныя пытаньні. У прыватнасьці, у рэгіёне адзначаюцца самыя нізкія тэмпы ўводу жытла па краіне, па выніках пяці ...

Пятра Іванова пазбавілі права абскардзіць судовае рашэньне

Wednesday, July 17th, 2013

Пётар Іваноў абскарджваў пастанову судзьдзі суду Першамайскага раёну Віцебску Натальлі Караблінай аб прыцягненьні яго да адміністрацыйнай адказнасьці. Скарга была прынятая. Празь некаторы час Пётар Іваноў атрымаў паведамленьне пра дзень і час разгляду яго скаргі ў абласным судзе. Якое ж было яго зьдзіўленьне, калі, прыйшоўшы ў прызначаны дзень у суд, ён ...

Апазыцыя плянуе адзначыць 27 ліпеня масавымі акцыямі

Wednesday, July 17th, 2013

Актывісты апазыцыйных партыяў падалі ў раённыя адміністрацыі Віцебску заявы на правядзеньне масавых мерапрыемстваў. У адміністрацыю Чыгуначнага раёну зьвярнуўся абласны кіраўнік партыі БНФ Леанід Аўтухоў, які заявіў пра правядзеньне мітынгу, прысьвечанага 22-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. А сябра КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў хоча зладзіць у Кастрычніцкім раёне пікет, мэта якога – ...

Жыхары пратэстуюць…

Friday, July 12th, 2013

Жыхары дому № 24 па праспэкце Будаўнікоў выступаюць супраць будаўніцтва ў двары гандлёва-забаўляльнага цэнтру. Паводле слоў Эдуарда, аднаго з жыхароў дому, будаўніцтва праходзіць з парушэньнямі: будаўнічая пляцоўка пад цэнтар захоплівае паркоўку, дарожкі да прыпынкаў і дзіцячую пляцоўку.

Суд над журналісткай Аленай Сьцяпанавай адкладзены

Friday, July 12th, 2013

Судовае паседжаньне паводле адміністрацыйнай справы незалежнай журналісткі Алены Сьцяпанавай, прызначанае на 15 гадзін 12 ліпеня, не адбылося. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Іна Грабоўская вярнула пратакол на дапрацоўку ў міліцыю. Суд перанесены на няпэўны час. То бок судзьдзя не прыняла дакумэнты зь міліцыі на разгляд у суд.