web analytics
У Віцебску забаранілі пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага » article » За правы чалавека

У Віцебску забаранілі пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага

31 July 2013 | admin |

Svabodu Alesiu BialackamuЗаяўкі былі пададзеныя на 4 пікеты, якія віцебскія праваабаронцы меркавалі зладзіць 4 жніўня. У гэты дзень споўніцца два гады, як кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі. Заяўнікам Паўлу Левінаву і Леаніду Сьвеціку мясцовыя ўлады не далі дазволу на пікеты салідарнасьці зь Бяляцкім. Абодва праваабаронцы атрымалі адмовы на падставе таго, што яны не заключылі дамоваў на абслугоўваньне акцыяў, як гэтага патрабуе рашэньне гарвыканкаму № 881.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.