web analytics
КДК: Будаўнічыя прадпрыемствы Віцебскай вобласьці неэфэктыўна выкарыстоўваюць дзяржуласнасьць » article » За правы чалавека

КДК: Будаўнічыя прадпрыемствы Віцебскай вобласьці неэфэктыўна выкарыстоўваюць дзяржуласнасьць

30 July 2013 | admin |

Kamitet DziarzkantroluКамітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласьці выявіў факты безгаспадарчага выкарыстаньня дзяржаўнай уласнасьці арганізацыямі будаўнічай сфэры рэгіёну, паведамілі ў ведамстве. Парушэньні выяўленыя пры рэалізацыі ўказу ад 29 жніўня 2008 году № 480 “Аб некаторых пытаньнях сьпісаньня аб’ектаў”, у адпаведнасьці зь якім арганізацыям, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць у галіне будаўніцтва і прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў, было дадзена права вырабляць сьпісаньне ў 2008-2010 гадох невыкарыставаных аб’ектаў.

Да такіх аб’ектаў належаць будынкі, збудаваньні і ізаляваныя памяшканьні, якiя не выкарыстоўваюцца ў гаспадарчым абароце больш за два гады і знаходзяцца ў аварыйным стане, а таксама незакансерваваныя незавершаныя будаўніцтвам капітальныя будынкаў зь перавышэньнем нарматыўнага тэрміну будаўніцтва больш за два гады, ступень гатоўнасьці якіх не перавышае 60%, не запатрабаваныя суб’ектамі гаспадараньня.

У межах гэтага ўказу ў Віцебскай вобласьці з балянсаў падпарадкаваных камітэту па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкаму прадпрыемстваў (КУП “Віцебскаблсельбуд” і 7 яго даччыных прадпрыемстваў, 13 даччыных прадпрыемстваў КУП “Полацаксельбуд”, КУП “Обальскі керамічны завод”) было выраблена сьпісаньне больш за 150 аб’ектаў дзяржаўнай маёмасьці на агульную суму (на момант сьпісаньня) каля Br40 млрд.

“Камітэт дзяржкантролю падчас правядзеньня кантрольных мерапрыемстваў выявіў, што частка з названых аб’ектаў ліквідаваная ня была, асобныя зь іх маюць высокую ступень гатоўнасьці і запатрабаваныя суб’ектамі гаспадараньня. Пры гэтым работнікі арганізацыяў балянсатрымальнікаў, а таксама мясцовых органаў улады, абавязаных забясьпечваць эфэктыўнае выкарыстаньне дзяржаўнай маёмасьці, у парушэньне патрабаваньняў дзеючага заканадаўства на працягу больш як чатырох гадоў пасьля сьпісаньня нібыта не заўважалі наяўнасьць гэтых няўлічаных аб’ектаў дзяржаўнай уласнасьці. Як вынік, праца па іх далейшым эфэктыўным выкарыстаньні не праводзілася, гэтая маёмасьць папросту руйнавалася”, - канстатавалі ў ведамстве.

На запатрабаваньне Камітэту дзяржкантролю ўсе выяўленыя неразабраныя аб’екты адноўленыя на ўлік іх ранейшых балянсатрымальнікаў на агульную суму Br5 млрд., прынятыя меры па забесьпячэньні іх эфэктыўнага выкарыстаньня. За дапушчаныя парушэньні пры выкарыстаньні дзяржаўнай уласнасьці прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасьці 15 работнікаў камітэту па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкаму і падпарадкаваных яму будаўнічых прадпрыемстваў. У цэлым у выніку прынятых КДК Віцебскай вобласьці мер у першым паўгодзьдзі гэтага году пастаўлена на ўлік (даацэнена) аб’ектаў асноўных сродкаў на суму Br62,7 млрд.

БелТА

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.