web analytics
Віцебскія праваабаронцы падалі заяўкі на пікеты » article » За правы чалавека

Віцебскія праваабаронцы падалі заяўкі на пікеты

24 July 2013 | admin |

Ales Bialacki4 жніўня спаўняецца два гады з таго моманту, як кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі апынуўся за кратамі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі вядомага беларускага праваабаронцу вязьнем сумленьня і патрабуюць ад уладаў краіны яго неадкладнага вызваленьня. У другую гадавіну зьмяшчэньня Алеся Бяляцкага пад варту яго віцебскія калегі вырашылі зладзіць шэраг пікетаў.

Усяго заплянавана правядзеньне 4-х пікетаў у Віцебску. Заяўкі на 3 зь іх падаў у раённыя адміністрацыі гораду Павал Левінаў, прадстаўнік РПГА «Беларускі Хэльсынскі камітэт» па Віцебску і Віцебскай вобласьці. Яшчэ адну заяўку накіраваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску праваабаронца Леанід Сьвецік.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 году. Яго абвінавацілі ва ўтойваньні прыбыткаў у буйным памеры. 24 лістапада таго самага году судзьдзя суду Першамайскага раёну Менску Сяргей Бандарэнка абвясьціў вырак: чатыры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Праваабаронцы, палітыкі і дыпляматы краін Захаду, якія сачылі за судовым працэсам, асудзілі вырак Алесю Бяляцкаму, адзначыўшы палітычную афарбоўку справы і тое, што яго віна не была даказаная.

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.