web analytics
У Віцебску пададзеная заяўка яшчэ на адзін пікет 27 ліпеня » article » За правы чалавека

У Віцебску пададзеная заяўка яшчэ на адзін пікет 27 ліпеня

23 July 2013 | admin |

PikietНа 27 ліпеня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасьці з палітвязьнямі. Заяўку пра гэта ў адміністрацыю Першамайскага раёну накіравалі актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў. У заяве гаворыцца, што мэта пікетаваньня – сьвяткаваньне ўгодкаў прыняцьця Дэклярацыі пра незалежнасьць Беларусі і патрабаваньне неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў. Мерапрыемства плянуецца ў вызначаным уладамі месцы – у Парку імя 30-годзьдзя ВЛКСМ.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.