web analytics
2013 July » archive » За правы чалавека

Архіў за July, 2013

У Віцебску забаранілі пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Wednesday, July 31st, 2013

Заяўкі былі пададзеныя на 4 пікеты, якія віцебскія праваабаронцы меркавалі зладзіць 4 жніўня. У гэты дзень споўніцца два гады, як кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі. Заяўнікам Паўлу Левінаву і Леаніду Сьвеціку мясцовыя ўлады не далі дазволу на пікеты салідарнасьці зь Бяляцкім. Абодва праваабаронцы атрымалі адмовы на ...

КДК: Будаўнічыя прадпрыемствы Віцебскай вобласьці неэфэктыўна выкарыстоўваюць дзяржуласнасьць

Tuesday, July 30th, 2013

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласьці выявіў факты безгаспадарчага выкарыстаньня дзяржаўнай уласнасьці арганізацыямі будаўнічай сфэры рэгіёну, паведамілі ў ведамстве. Парушэньні выяўленыя пры рэалізацыі ўказу ад 29 жніўня 2008 году № 480 "Аб некаторых пытаньнях сьпісаньня аб'ектаў", у адпаведнасьці зь якім арганізацыям, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць у галіне будаўніцтва і прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў, было ...

Віцебскія актывісты павіншавалі палітвязьняў з угодкамі прыняцьця Дэклярацыі пра незалежнасьць Беларусі

Monday, July 29th, 2013

Лісты і паштоўкі з пажаданьнямі моцы духу, надзеі і веры накіравалі палітзьняволеным віцебскія актывісты. Меркавалася, што допісы дойдуць у месцы зьняволеньня ў дні, бліжэйшыя да даты прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Зрэшты, калі палітвязьні атрымаюць лісты - залежыць ад працы цэнзараў. Але словы падтрымкі ніколі не бываюць лішнімі.

Умяшаньне КДК дазволіла зьнізіць кошт даўгабуду ў Віцебску на 6%

Saturday, July 27th, 2013

У Віцебску адным з дамоў, якія будуюцца з парушэньнем нарматыўных тэрмінаў, зьяўляецца 180-кватэрны жылы дом у мікрараёне Білева-1 па праспэкце Маскоўскім, 103. Умяшаньне Камітэту дзяржкантролю дало магчымасьць зьнізіць кошт даўгабуду амаль на 6%, паведаміў начальнік упраўленьня кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сфэры КДК Віцебскай вобласьці Віктар Коцікаў.

Усе акцыі віцебскай апазыцыі, заплянаваныя на 27 ліпеня, забароненыя

Friday, July 26th, 2013

Улады забаранілі ўсе масавыя мерапрыемствы апазыцыі, якія мусілі адбыцца ў Віцебску 27 ліпеня, у гадавіну прыняцьця Дэклярацыі пра незалежнасьць Беларусі. Прычына забароны - заяўнікі не выканалі рашэньня гарвыканкаму № 881 "Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску".

Апазыцыянэры просяць улады зьмяніць рашэньне гарвыканкаму № 881

Thursday, July 25th, 2013

На прыём да намесьніка старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Цярэнцьева хацелі трапіць прадстаўнікі грамадзкіх стрктур, якія прапануюць ініцыяваць "Народны рэфэрэндум" – Юрась Губарэвіч, Андрэй Дзьмітрыеў і Аляксей Янукевіч, якія прыехалі зь Менску, а таксама віцебскія актывісты Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў і Лідзія Сагідуліна. Пасьля доўгіх спрэчак да чыноўніка прапусьцілі толькі трох актывістаў. ...

Віцебскія праваабаронцы падалі заяўкі на пікеты

Wednesday, July 24th, 2013

4 жніўня спаўняецца два гады з таго моманту, як кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі апынуўся за кратамі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі вядомага беларускага праваабаронцу вязьнем сумленьня і патрабуюць ад уладаў краіны яго неадкладнага вызваленьня. У другую гадавіну зьмяшчэньня Алеся Бяляцкага пад варту яго віцебскія калегі вырашылі зладзіць шэраг пікетаў.

У Віцебску пададзеная заяўка яшчэ на адзін пікет 27 ліпеня

Tuesday, July 23rd, 2013

На 27 ліпеня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасьці з палітвязьнямі. Заяўку пра гэта ў адміністрацыю Першамайскага раёну накіравалі актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў. У заяве гаворыцца, што мэта пікетаваньня – сьвяткаваньне ўгодкаў прыняцьця Дэклярацыі пра незалежнасьць Беларусі і патрабаваньне неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў. Мерапрыемства плянуецца ў вызначаным ...

Паўлу Севярынцу дазволілі на тры дні зьехаць з “хіміі”

Tuesday, July 23rd, 2013

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, які адбывае тры гады абмежаваньня волі за Плошчу-2010 у Купліне, атрымаў трохдзённы адпачынак, падчас якога ён наведаў Віцебск, дзе жывуць яго бацькі. Да заканчэньня тэрміну зьняволеньня Паўлу засталося тры месяцы.

Маці і сястра Ўладзіслава Кавалёва спадзяюцца даведацца пра месца яго пахаваньня праз суд

Tuesday, July 23rd, 2013

Любоў Кавалёва і Тацьцяна Козяр – маці і сястра асуджанага да сьмяротнага пакараньня і расстралянага 15 сакавіка 2012 году Ўладзіслава Кавалёва, абіванавачанага ў тэракце ў мэтро ў Менску, зьвярнуліся ў суд Кастрычніцкага раёну сталіцы са скаргай на неправамерныя дзеяньні Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэту дзяржбясьпекі. Родныя Кавалёва ...