Архіў за June, 2013
Thursday, June 20th, 2013
У Віцебску адбылася сустрэча з гендэрнымі экспэртамі і аўтарамі рэсурснага пакету «Гендэрны лікбез» і відэа «Сукенка». Мерапрыемства, якое ладзілі Алена Міньчэня і Вольга Петруковіч, сабрала каля 20 гасьцей. Трэнэры ў рамках жывой дыскусіі распавялі, што гендэрная роўнасьць - гэта ня толькі пытаньне пра роўнасьць мужчын і жанчын. Пытаньне роўнасьці і ...
Каментаваць »
Thursday, June 20th, 2013
Ворганамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праверана выкананьне заканадаўства аб долевым будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў у камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкаму і мясцовых гаррайвыканкамах. Як паведамілі ў Генэральнай пракуратуры, выяўленыя парушэньні забудоўшчыкамі патрабаваньняў указу прэзыдэнта ад 15 чэрвеня 2006 году № 396 "Аб долевым будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў" і іншых ...
Каментаваць »
Saturday, June 15th, 2013
Віцебскі грамадзкі дзеяч Пётар Іваноў прасіў кампэтэнтныя ворганы ўзбудзіць крымінальную справу супраць судзьдзі Валянціны Кісьмярошкінай, якая, на ягоную думку, сьвядома парушыла закон і несправядліва пакарала яго штрафам у памеры 4-х мільёнаў рублёў па адміністрацыйнай справе. Аднак, выглядае, да крымінальнай адказнасьці могуць прыцягнуць не судзьдзю, а самога Пятра Іванова: па ...
Каментаваць »
Friday, June 14th, 2013
13 чэрвеня ў судовае паседжаньне па справе Андрэя Гайдукова выклікалі сьведак. «Гэта былі людзі ў міліцэйскай форме», — сказаў праваабаронца Павал Левінаў. Вольга Гайдукова паведаміла, што суд над яе сынам будзе працягнуты ў панядзелак, 17 чэрвеня. Так ёй сказалі адвакаты Андрэя Гайдукова. Яны паведамілі, што хлопец трымаецца спакойна, але па-ранейшаму ...
Каментаваць »
Thursday, June 13th, 2013
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, маці і сястра Ўладзіслава Кавалёва, аднаго з двух расстраляных паводле абвінавачаньня ў зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім мэтро, дамагаюцца атрыманьня інфармацыі пра апублікаваньне ў Беларусі рашэньня камітэту ААН наконт іх справы. 13 чэрвеня Любоў Кавалёва і Тацьцяна Козяр накіравалі на імя кіраўніка МЗС Уладзімера Макея заяву, ...
Каментаваць »
Wednesday, June 12th, 2013
12 чэрвеня Віцебскі абласны суд пачаў разглядаць справу Андрэя Гайдукова, 23-гадовага навапалачаніна, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». Суд закрыты. На працэс не дапушчаныя ні журналісты, ні праваабаронцы. Кіраўніцтва РГА "Беларускі Хэльсынскі камітэт" афіцыйна прасіла старшыню абласнога суду дапусьціць Паўла Левінава да працэсу над Гайдуковым, аднак праваабаронцу ў гэтым было адмоўлена ...
Каментаваць »
Wednesday, June 12th, 2013
Журналісты, што прыехалі ў Віцебск на суд над Андрэем Гайдуковым сутыкнуліся з актыўным процідзеяньнем з боку міліцыі і супрацоўнікаў у цывільным. Калі журналісткі паспрабавалі ўзяць камэнтар у праваабаронцы Паўла Левінава, падышоў нейкі чалавек, які выдааваў зь сябе глуханямога, і стаў перашкаджаць працаваць, паводзіўся неадэкватна. Маёр міліцыі Віталь Вячаслававіч Фралоў неаднаразова ...
Каментаваць »
Wednesday, June 12th, 2013
Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў спрабаваў аспрэчыць рашэньне Кастрычніцкага райсуду, дзе яму прысудзілі штраф за несанкцыянаваны пікет у дзень угодкаў Чарнобыльскай трагедыі. Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў падаваў касацыйную скаргу на рашэньне таго ж суду: за распаўсюд партыйнага бюлетэню «Магістрат» яму прысудзілі штраф як парушальніку заканадаўства пра СМІ. ...
Каментаваць »
Tuesday, June 11th, 2013
Віцебскія прадпрымальнікі 1 ліпеня гатовыя спыніць працу і выплату падаткаў. Пра гэта заявіла на прэс-канфэрэнцыі ў Менску старшыня аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу індывідуальных прадпрымальнікаў "Разам" Ірына Яскевіч. Паводле яе слоў, у лісьце да Аляксандра Лукашэнкі ад імя індывідуальных прадпрымальнікаў гаворыцца пра немагчымасьць працаваць ва ўмовах тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюзу "Пра ...
Каментаваць »
Tuesday, June 11th, 2013
Ініцыятыва асобных грамадзянаў перашкодзіць усталяваньню помніку выклікала абурэньне грамадзкасьці гораду, спрэчкі вакол асобы князя Альгерда працягваюцца. Але ніякіх прыкметаў таго, што помнік неўзабаве ўсталююць, у Віцебску не заўважна. У абарону помніку выступіў першы сакратар Віцебскага абкаму КПБ Аляксандар Дзядзінкін.
Каментаваць »