web analytics
2013 June » archive » За правы чалавека

Архіў за June, 2013

Разгляд у судзе справы Андрэя Гайдукова працягнецца 27 чэрвеня

Monday, June 24th, 2013

Вольга Гайдукова распавяла, што была сьведкай з боку абароны на судовым працэсе над сынам, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». Гайдукова атрымала афіцыйны адказ ад старшыні Віцебскага абласнога суду: на спатканьне з Андрэем яна можа разьлічваць толькі па сканчэньні суду: «Я таксама дала падпіску пра неразгалошваньне, таму нічога падрабязна сказаць не ...

Праваабаронца просіць распачаць адміністрацыйны працэс у дачыненьні да судзьдзі

Sunday, June 23rd, 2013

Павал Левінаў зьвярнуўся да начальніка УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму з заявай аб правапарушэньні, сьведкам якога ён стаў. Падзея адбылася ля будынку абласнога суду: судзьдзя Ірына Смалякова, якая выйшла з суду, вырашыла перайсьці дарогу, але пайшла не да пешаходнага пераходу, а напрасткі па праезнай частцы ў неналежным месцы, ствараючы перашкоду руху ...

“Не балбачы! Ня думай! А то запішуць у шпіёны»

Saturday, June 22nd, 2013

У Віцебску актывісты "Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў" зладзілі акцыю салідарнасьці з наваполацкім дэмакратычным актывістам Андрэем Гайдуковым, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве. Падчас акцыі ў двох раёнах і ў цэнтры Віцебску (побач з абласным судом, дзе праходзіць працэс над Гайдуковым) былі расклееныя ўлёткі супраць судовага працэсу. Гэтымі ўлёткамі актывісты МХД хацелі паказаць, ...

На радзіме Васіля Быкава ўшанавалі ляўрэатаў прэміі «За свабоду думкі»

Friday, June 21st, 2013

У вёсцы Бычкі на Ўшаччыне 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава, былі ўганараваныя ляўрэаты прэміі “За свабоду думкі”. Ляўрэатамі прэміі, якая носіць імя Быкава, сёлета сталі Алесь Марачкін і Зьміцер Вайцюшкевіч. Імпрэзу, арганізаваную рухам "За свабоду", наведалі літаратары, мастакі, музыкі, палітыкі, экспэрты, журналісты, актывісты зь Менскy і Віцебшчыны, прадстаўнікі ...

На Віцебшчыне ў насельніцтва адбіраюць і зьнішчаюць сьвіней

Friday, June 21st, 2013

У трох вёсках Віцебскага раёну - Ліпаўцы, Шапечына і Асінаўка - у насельніцтва канфіскавалі і зьнішчылі сьвіней, якія ўтрымліваліся ў асабістых прысядзібных гаспадарках. Матывуецца гэта нейкай эпідэміяй, але якой менавіта гаспадарам жывёл не паведамляецца. У Шапечына, бачачы журналіста з камэрай, людзі хаваюць вочы і адмаўляюцца гаварыць. Атрымоўваецца пагутарыць толькі з ...

Забойцу 20-гадовага віцебскага таксіста далі 23 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму

Friday, June 21st, 2013

Віцебскі абласны суд 20 чэрвеня вынес прысуд па гучнай крымінальнай справе - аб забойстве ў верасьні 2012 году работніка МНС Аляксея Краско (на фота), які ў вольны ад асноўнай працы час падпрацоўваў таксістам. Паводле вэрдыкту судзьдзі Валянціны Буевай абвінавачаны ў гэтым злачынстве 42-гадовы беспрацоўны жыхар Віцебску прыгавораны да 23 гадоў ...

Ігар Яўсееў стаў генэрал-маёрам

Friday, June 21st, 2013

20 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб наданьні начальніку УУС Віцебскага аблвыканкаму палкоўніку міліцыі Ігару Яўсееву чарговага званьня — генэрал-маёра. Нагадаем, кіраўніком віцебскай абласной міліцыі Яўсееў быў прызначаны 15 чэрвеня 2012 году з пасады начальніка міліцыі грамадзкай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму.

Павал Севярынец: Расеі варта падзякаваць Беларусі за мову і асьвету

Friday, June 21st, 2013

Беларусь цягам некалькіх стагодзьдзяў культурна і духоўна адукоўвала Расею. Пра гэта нагадаў палітвязень Павал Севярынец, камэнтуючы заяву Лукашэнкі аб тым, што беларусы належаць да расейскай культуры і цывілізацыі: «Безумоўна, частка гістарычнай праўды тут ёсьць. Вельмі шмат этнічных беларусаў зрабілі свой унёсак у расейскую літаратуру».

Справа «шпіёна» Гайдукова развалілася?

Thursday, June 20th, 2013

Старшыня КДБ Валер Вакульчык ня вытрымаў. «Шпіёнская справа», якую з такой радасьцю вёў КДБ у дачыненьні да апэратара наваполацкага «Нафтану» Андрэя Гайдукова, падобна, скончылася. Замест яе будзе нейкае іншая справа. Пра гэта Вакульчык заявіў 19 чэрвеня журналістам.

Віцебскі журналіст - адзін зь пераможцаў конкурсу “Прэс-фота Беларусі”

Thursday, June 20th, 2013

Сярод сёлетніх ляўрэатаў прэстыжнага конкурсу прафэсійнай мэдыя-фатаграфіі “Прэс-фота Беларусі” ёсьць рэдактар штодзённай інтэрнэт-газэты “Народныя навіны Віцебска” Сяржук Серабро. Ён заняў першае месца ў намінацыі “Навіны” з сэрыяй фотаздымкаў, якія былі зробленыя падчас суду над вядомым дэмакратычным актывістам Сяргеем Каваленкам.