web analytics
Прысуд Андрэю Гайдукову абвесьцяць 1 ліпеня » article » За правы чалавека

Прысуд Андрэю Гайдукову абвесьцяць 1 ліпеня

28 June 2013 | admin |

Andrej HajdukouРазгляд справы адбываецца ў закрытым рэжыме, таму дагэтуль невядома, ці зьмененая абвінавачваньне актывісту і якое пакараньне запрасіў пракурор. Аднак стала вядома, што прысуд Андрэю Гайдукову агучаць 1 ліпеня ў 11:00. Абвяшчэньне прысуду адбудзецца ў адкрытым рэжыме.

23-гадовага актывіста з Наваполацку вінавацяць паводле двух артыкулаў: часткі 1 артыкулу 14 — «Замах на злачынства» і часткі 1 артыкулу 356 — «Здрада дзяржаве». 19 чэрвеня старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Валер Вакульчык заявіў пра тое, што ў дачыненьні да Гайдукова можа быць зьменены артыкул, паводле якога хлопца вінавацілі ад пачатку.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.