web analytics
2013 May » archive » За правы чалавека

Архіў за May, 2013

Улады ня хочуць, каб Смаляны сталі турыстычнай «Мэкай»?

Friday, May 31st, 2013

Старшыня Віцебскай абласной рады партыі БНФ Леанід Аўтухоў атрымаў адказ на свой зварот на імя губэрнатара Аляксандра Косінца наконт захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны ў мястэчку Смаляны пад Воршай. Як вынікае з адказу за подпісам намесьніка старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Цярэнцьева, з трох просьбаў, выказаных у звароце, улады вобласьці вырашылі задаволіць толькі адну.

Бээнэфаўцы добраўпарадкавалі пахаваньне ахвяр камунізму пад Віцебскам (відэа)

Friday, May 31st, 2013

29 траўня віцебскія актывісты добраўпарадкавалі пахаваньне ахвяр сталінізму каля вёскі Паляі Віцебскага раёну. Тут y 1930-50-я гады адбываліся расстрэлы мірных грамадзян. Некалькі гадоў таму каля вёскі Паляі зьявіліся першыя крыжы, усталяваныя ў памяць пра бязьвінных ахвяраў. Некалькі разоў крыжы зьнішчалі, але зьяўляліся новыя. Цяпер мэмарыял, зроблены рукамі актывістаў, уяўляе сабой ...

Віцебскія гаварыпраўдаўцы хочуць ведаць, куды ідуць іх грошы

Wednesday, May 29th, 2013

Актывісты "Гавары праўду" зь Віцебску правялі падпісную кампанію пад патрабаваньнем да мясцовых уладаў даць справаздачу аб расходаваньні сродкаў гарадзкога бюджэту. Пад зваротам, адрасаваным у мясцовыя выканаўчыя ворганы ўлады "Хочам ведаць, куды ідуць нашы грошы!», падпісалася звыш зп пяцьдзясят чалавек.

«Шпіёна» Андрэя Гайдукова будуць судзіць у Віцебску

Monday, May 27th, 2013

Абвінавачанага ў «здрадзе Радзіме» Андрэя Гайдукова будуць судзіць у Віцебскім абласным судзе. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова. «Андрэя неўзабаве этапуюць у Віцебск. Яго справу будзе разглядаць Віцебскі абласны суд, але, наколькі я ведаю, пакуль што сын знаходзіцца ў Менску», - адзначыла маці палітычнага вязьня. Яна дадала, што матэрыялы ...

Дырэктары школ і каледжаў Віцебску баяцца БНФ?

Sunday, May 26th, 2013

Абласны старшыня партыі БНФ Леанід Аўтухоў зьвярнуўся да кіраўнікоў навучальных установаў Віцебску з заявамі, у якіх прасіў даць магчымасьць інфармацыйна-прапагандысцкай групе партыі правесьці сустрэчы з работнікамі ўстановаў. Вынік чаканы: на ніводную з 54-х заяў не было атрымана станоўчага адказу. Але нечаканасьцю стала іншая акалічнасьць: высьветлілася, што працаўнікі на ніве асьветы ...

Міліцыянт-садыст сядзіць ў Віцебскай калёніі ПК-3

Friday, May 24th, 2013

Зьбіцьцё, катаваньні, і іншыя зьдзекі гэткага кшталту з грамадзян і таварышаў па службе - стыль працы супрацоўніка праваахоўнай сыстэмы цяперашняй беларускай дзяржавы маёра Дзінаса Лінкуса – былога намесьніка Гайдукевіча, начальніка Фрунзэнскага РУУС Менску. Грамадзянская кампанія «Наш дом», якая зьведала на сабе зьдзекі Лінкуса ўважліва адсочвала месцазнаходжаньне гэтага ката. У рэшце ...

КПЧ ААН: Улады Беларусі парушылі правы наваполацкіх актывістаў

Thursday, May 23rd, 2013

Камітэт па правох чалавека ААН прыняў яшчэ адно рашэньне, у якім прызнаў Рэспубліку Беларусь парушальніцай грамадзянскіх і палітычных правоў жыхароў краіны. Згодна з чарговым рашэньнем камітэту, у 2007 годзе наваполацкі суд несправядліва пакараў мясцовых актывістаў Валера Шаўчэнку (35 базавых велічынь) і Антона Ясіновіча (25 базавых велічынь) за нібыта парушэньне Выбарчага ...

Студэнтка Віцебскага мэдунівэрсытэту адмовілася супрацоўнічаць з КДБ (відэа)

Wednesday, May 22nd, 2013

Студэнтка Віцебскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Ганна Папкова адмовілася супрацоўнічаць з КДБ. Пра гэта яна распавяла ў аўтаінтэрвію і выклала відэа ў інтэрнэт. Супрацоўнік КДБ прыйшоў да дзяўчыны ва ўнівэрсытэт і паспрабаваў завербаваць. Ёй прапаноўвалася "стучаць" на чалавека, які мае дачыненьне, на думку КДБ, да выбуху ў Віцебску. Гаворка вядзецца пра ...

Віцебчукі просяць Лукашэнку спыніць «катаваньне фэстывалямі»

Wednesday, May 22nd, 2013

Жыхары некалькіх дамоў, што знаходзяцца побач з плошчай Перамогі, адрэагавалі на мерапрыемствы газпромаўскага карпаратыву «Факел», што прайшлі літаральна пад іх вокнамі: яны зьвярнуліся да кіраўніка краіны з калектыўным лістом. Каля 50-ці чалавек, якія падпісалі ліст, просяць прэзыдэнта «як гаранта Канстытуцыі і законнасьці ў краіне» «цьвёрдай рукой» разабрацца ў сытуацыі ...

У Віцебску адкрылі мэмарыяльную дошку краязнаўцу, замардаванаму за часамі Сталіна

Tuesday, May 21st, 2013

Мэмарыяльная дошка ў гонар Мікалая Касьпяровіча — выбітнага беларускага навукоўца, які загінуў у жорнах сталінскіх рэпрэсіяў — была адкрытая ў Віцебску 21 траўня на будынку №4 па вуліцы Крылова. Дагэтуль Касьпяровіч ў Беларусі быў ушанаваны толькі самаробнай дошкай у вёсцы Ізабалёва Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці, дзе ён нарадзіўся 21 траўня ...