web analytics
2013 April » archive » За правы чалавека

Архіў за April, 2013

Асуджаны былы намесьнік дырэктара «Віцязя» яшчэ вінен Br32 млрд

Wednesday, April 24th, 2013

Віцебскі абласны суд прызнаў Аляксея Жукоўскага вінаватым у атрыманьні буйных хабараў, злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і крадзяжы. Беларускі тэлеканал ОНТ паведамляе, што «былы кіраўнік яшчэ ў 2005 годзе стварыў злачынную групу. У яе ўваходзілі два змоўнікі зь ліку работнікаў заводу і камэрцыйны прадстаўнік замежнай кампаніі. Створаная група рэгулярна на працягу двух ...

На кіраўніка Віцебскай арганізацыі партыі БНФ заведзеная крымінальная справа?

Tuesday, April 23rd, 2013

Кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў выклікаецца ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Ён мусіць прыбыць 24 кастрычніка да супрацоўніка міліцыі С. Вераксы. Прычым, як вынікае з позвы, выклікаецца партыйны лідэр не па адміністрацыйнай, а па нейкай крымінальнай справе.

Віцебскія сябры партыі БНФ патрабуюць аднаўленьня помнікаў у Смалянах

Monday, April 22nd, 2013

Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў зьвярнуўся да старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца са скаргай на дзеяньні адказных асобаў, якія дапусьцілі руйнаваньне гістарычнага будынку ў вёсцы Смаляны Аршанскага раёну. У скарзе ёсьць і канкрэтныя прапановы, як зрабіць гэтую вёску «турыстычнай Мэкай усходняй Беларусі». Для гэтага ёсьць усе падставы, бо «колькасьць ...

Улады забаранілі мітынг, прымеркаваны да ўгодкаў Чарнобыля

Friday, April 19th, 2013

Намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна забараніла партыі БНФ правядзеньне мітынгу, прымеркаванага да 27-х угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Заяўку на правядзеньне мерапрыемства падаваў кіраўнік абласной партыйнай арганізацыі Леанід Аўтухоў.

Пятра Іванова аштрафавалі на 4 мільёны рублёў

Wednesday, April 17th, 2013

Судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна прызнала апазыцыянэра Пятра Іванова вінаватым у ілжэсьведчаньні на супрацоўніка міліцыі і ў непадпарадкаваньні міліцыянтам. Агульная сума двух штрафаў — 4 мільёны рублёў. У судзе згадалі інцыдэнт, які здарыўся ў Віцебску 16 лютага. Тады Пётар Іваноў стаў сьведкам затрыманьня актывістаў аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Аляксея ...

Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі

Wednesday, April 17th, 2013

Рашэньне Першамайскага райсуду, якое спрабаваў абскардзіць віцебскі актывіст КХП БНФ, засталося безь зьменаў – Сяргей Каваленка мусіць выплаціць 1 мільён штрафу, прысуджанага яму за дробнае хуліганства. І падчас працэсу 26 сакавіка ў Першамайскім райсудзе Віцебску, і ў абласным судзе Каваленка спрабаваў давесьці сваю невінаватасьць. Але судзьдзя абласнога суду Ірына Смалякова ...

Лукашэнка аб’явіў вымову Косінцу

Tuesday, April 16th, 2013

Аляксандар Лукашэнка аб'явіў вымову міністру архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Нічкасаву і старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандру Косінцу за непрыняцьце належных мер па выкананьні даручэньня кіраўніка дзяржавы аб завяршэньні будаўніча-мантажных работ па аб'екце "Арганізацыя вытворчасьці драўнянавалакністых пліт МДФ/ХДФ ААТ "Віцебскдрэў". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Судзьдзя Грабоўская засталася беспакаранай

Tuesday, April 16th, 2013

«У ходзе праведзенай праверкі фактаў грубых і непаважлівых адносін да ўдзельнікаў працэсу з боку судзьдзі суду Кастрычніцкага раёну г. Віцебску Грабоўскай І. В. ня выяўлена, падстаў для прыцягненьня яе да дысцыплінарнай адказнасьці ня ўгледжваю», – гэтак першы намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму Ігар Каржоў адказаў на заяву, якую накіроўваў ...

Яшчэ адна заяўка на акцыю да 27-й гадавіны Чарнобыля пададзеная ў Віцебску

Sunday, April 14th, 2013

Сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў накіраваў у адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Віцебску заяўку на правядзеньне пікету 26 красавіка. Пікет прымеркаваны да 27-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Нагадаем, гэта не адзінае мерапрыемства, заплянаванае на 26 красавіка апазыцыйнымі палітыкамі ў Віцебску: раней заяўку на правядзеньне мітынгу падаваў абласны старшыня партыі БНФ ...

Павал Севярынец: Каго можна скарачаць — дык найперш раённых ідэолягаў

Saturday, April 13th, 2013

Павал Севярынец, які адбывае за Плошчу тры гады «хіміі» ў Пружанскім раёне, паведаміў пра свае назіраньні за пасяўной, якая пачалася на Берасьцейшчыне. Палітвязень кажа пра аўральнасьць гэтай кампаніі й называе тых, хто, як ён мяркуе, сваёй актыўнасьцю насамрэч перашкаджае працаўнікам сельcкай гаспадаркі.