web analytics
Віцебскія сябры КХП-БНФ зладзілі пікет у памяць Чарнобыля » article » За правы чалавека

Віцебскія сябры КХП-БНФ зладзілі пікет у памяць Чарнобыля

26 April 2013 | admin |

Vital Kavalenka, Jan DziarzaucauУ пікеце, які прайшоў 26 красавіка ў цэнтры Віцебску, узялі ўдзел двое сяброў КХП-БНФ. Віталь Каваленка і Ян Дзяржаўцаў цягам прыкладна 30-ці хвілін стаялі ля помніку Машэраву з плякатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар! Пабудуеш Астравец – пажнеш Чарнобыль!» Мінакі спыняліся ля пікетоўцаў, задавалі ім пытаньні, рабілі фатаграфіі з дапамогай здымачоў мабільных тэлефонаў.

Нагадаем, раней Ян Дзяржаўцаў прасіў улады дазволіць падобную акцыю ў гэты дзень у іншым месцы – у парку «Мазурына», але атрымаў забарону на яе правядзеньне. Заяўка на акцыю ля помніку Машэраву не падавалася. Нягледзячы на тое, што пікет ня быў санкцыянаваны ўладамі, абышлося без затрыманьняў. Супрацоўнікі ворганаў аховы правапарадку зьявіліся ўжо тады, калі ўдзельнікі імпрэзы згарнулі плякаты. Міліцыянты пацікавіліся зьместам плякатаў і папярэдзілі, што калі тыя будуць разгорнутыя, удзельнікі акцыі будуць затрыманыя.

«Мы выйшлі, каб зьвярнуць увагу грамадзян Беларусі, на тое, што мінула ўжо 27 год з моманту катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, наступствы ж гэтай катастрофы будуць адчувацца яшчэ тысячы гадоў. Нягледзячы на тое, што ад Чарнобыля пацярпелі мільёны людзей, што забруджаныя тэрыторыі, наш нелегітымны прэзыдэнт хоча пабудаваць яшчэ адзін Чарнобыль. На маю думку, робіць ён гэта не дзеля народу, а каб утрымаць сваю ўладу, каб потым пужаць увесь сьвет ядзернай дубінай. Народ Беларусі павінен гэта ведаць», – паведаміў Ян Дзяржаўцаў наконт мэты правядзеньня акцыі.

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.