web analytics
БХД зоймецца вырашэньнем лякальных праблемаў вобласьці » article » За правы чалавека

БХД зоймецца вырашэньнем лякальных праблемаў вобласьці

25 April 2013 | admin |

BCDУ Віцебску 20-21 красавіка для мясцовых актывістаў “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі прайшоў сэмінар-практыкум па эфэктыўным партыйным менэджмэнце. На ім былі акрэсьленыя тры галоўныя мясцовыя праблемы, вырашэньнем якіх найбліжэйшым часам будуць займацца актывісты БХД, а таксама былі складзеныя праекты іх вырашэньня. Да гэтых праблемаў належаць: будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага заводу ў Віцебску, рамонт моста праз Дняпро ў Воршы, газыфікацыя вёскі ў Глыбоцкім раёне.

Кампанія за будаўніцтва ў горадзе сьмецьцеперапрацоўчага камбінату ўжо распачалася. Першым крокам кампаніі стаў зварот, які віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэньні БХД Тацьцяна Севярынец перадала намесьніку старшыні Віцебскага аблывыканкаму Анатолю Дзівуліну.

Прэсавая служба БХД

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.