web analytics
2013 April » archive » За правы чалавека

Архіў за April, 2013

«Расейская грамадзкасьць Віцебску» выступіла супраць князя Альгерда

Sunday, April 28th, 2013

Праз 5 гадоў пасьля прапановы абласной адміністрацыі ўсталяваць у Віцебску помнік князю Альгерду раптам актывізавалася «расейская грамадзкасьць» — прынятае рашэньне зьвярнуцца да ўладаў, каб гэтага помніку не было. «Расейская грамадзкасьць», якая пратэстуе супраць усталяваньня помніку князю Альгерду — гэта «актывісты шэрагу арганізацыяў расейскіх суайчыньнікаў, прадстаўнікоў палітычных партыяў, казацтва, праваслаўнай грамадзкасьці ...

Чарнобыльскія вянкі паплылі па Дзьвіне і Дняпры

Friday, April 26th, 2013

Гэта ўжо традыцыйная акцыя, якая адбываецца штогод. «Некалькі актывістаў сабраліся а 18-й вечара каля крыжа на Ўсьпенскай горцы, а потым усе спусьціліся ўніз — бліжэй да таго месца, дзе Віцьба ўпадае ў Дзьвіну. Калі пачалі пускаць вянок, аднекуль набеглі работнікі камунальных службаў ды пачалі крычаць: „Чаму забруджваеце рэчку розным сьмецьцем?“. ...

Ліквідатар-чарнобылец пра ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху»: Нам зь імі не па дарозе

Friday, April 26th, 2013

Віцебскі ліквідатар аварыі ў Чарнобылю палкоўнік Анатоль Гнеўка вельмі катэгарычна выказаўся наконт удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху»: «Мы сваё месца ў "Чарнобыльскім шляху" заваявалі тым, што падарвалі сваё здароўе, жыцьці паклалі, спрабуючы ліквідаваць аварыю на ЧАЭС і мінімізаваць яе наступствы. А цяпер тыя, хто зьбіраецца на "Чарнобыльскі шлях", далёкія ад чарнобыльскіх праблем. ...

Віцебскія сябры КХП-БНФ зладзілі пікет у памяць Чарнобыля

Friday, April 26th, 2013

У пікеце, які прайшоў 26 красавіка ў цэнтры Віцебску, узялі ўдзел двое сяброў КХП-БНФ. Віталь Каваленка і Ян Дзяржаўцаў цягам прыкладна 30-ці хвілін стаялі ля помніку Машэраву з плякатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар! Пабудуеш Астравец – пажнеш Чарнобыль!» Мінакі спыняліся ля пікетоўцаў, задавалі ...

Віцебская актывістка дамагаецца выкананьня рашэньня Камітэту па правох чалавека праз суд

Friday, April 26th, 2013

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбылося папярэдняе судовае паседжаньне па грамадзянскім пазове Антаніны Піванос супраць галоўнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласьці. Актывістка патрабуе, каб, у адпаведнасьці з рашэньнем КПЧ ААН, ёй выплацілі грашовую кампэнсацыю маёмасьці, якая была канфіскаваная ў яе 25 сакавіка 2008 году, а таксама вярнулі ...

На Леаніда Аўтухова склалі пратакол за парушэньне Закону аб СМІ

Thursday, April 25th, 2013

"Мяне вінавацяць у тым, што была перавышаная колькасьць асобнікаў партыйнага бюлетэня "Магістрат", які мы раздавалі 22 сакавіка. Але тыя асобнікі ніхто пры нас не лічыў, і адкуль узялася выніковая лічба, мне невядома. Акрамя гэтага, на сёньняшні дзень усе асобнікі мусілі быць зьнішчаныя. Аднак – не, яны фігуруюць у маёй новай ...

Больш за 90 бацькоў аштрафаваныя ў Віцебскай вобласьці за парушэньне іх дзецьмі “камэнданцкай гадзіны”

Thursday, April 25th, 2013

Больш за 90 бацькоў аштрафаваныя ў Віцебскай вобласьці з пачатку году за начныя прагулкі сваіх дзяцей без суправаджэньня дарослых, паведаміла памочніца пракурора Віцебскай вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб непаўнагадовых і моладзі Ірына Крукоўская. Паводле яе слоў, найбольш часта гэтыя парушэньні былі адзначаныя ў абласным цэнтры (17 фактаў), Наваполацку ...

Прафсаюзны юрыст: Хіба ў гэта можна паверыць, што 13 работніц непрыкметна вынесьлі з заводу больш за 4 тоны малочных прадуктаў?

Thursday, April 25th, 2013

Дванаццаць разоў АБЭЗ адмаўляў прафсаюзу РЭП ва ўзбуджэньні крымінальнай справы ў сувязі са шматмільённай нястачай, выяўленай на ААТ «Віцебскмясамалпрам», якую кіраўніцтва «павесіла» на работніц складу. На думку юрыста прафсаюзу РЭП Валера Місьнікава, улады заплюшчваюць вочы на ​​відавочныя факты злачыннай дзейнасьці на прадпрыемстве.

У Віцебску забароненыя ўсе 3 меркаваныя акцыі да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі

Thursday, April 25th, 2013

Мясцовыя дэмакратычныя актывісты падавалі тры заяўкі на імпрэзы, прысьвечаныя памяці ахвяраў чарнобыльскай трагедыі — у трох раёнах гораду і ва ўсіх трох месцах, адмыслова вызначаных для масавых акцыяў раённымі адміністрацыямі. Мітынгі, прысьвечаныя памяці ахвяраў чарнобыльскай катастрофы, зьбіраліся арганізаваць кіраўнік абласной структуры руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў — у парку імя ...

БХД зоймецца вырашэньнем лякальных праблемаў вобласьці

Thursday, April 25th, 2013

У Віцебску 20-21 красавіка для мясцовых актывістаў "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі прайшоў сэмінар-практыкум па эфэктыўным партыйным менэджмэнце. На ім былі акрэсьленыя тры галоўныя мясцовыя праблемы, вырашэньнем якіх найбліжэйшым часам будуць займацца актывісты БХД, а таксама былі складзеныя праекты іх вырашэньня. Да гэтых праблемаў належаць: будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага заводу ў Віцебску, рамонт моста ...