web analytics
2013 March » archive » За правы чалавека

Архіў за March, 2013

Праваабаронца патрабуе паскорыць разгляд справы затрыманых сябраў БНФ

Saturday, March 23rd, 2013

Праваабаронца Раман Кісьляк (на фота) зьвярнуўся да начальніка Кастрычніцкага РАУС Віцебску з заявай аб аднаўленьні правоў затрыманых 22 сакавіка сябраў партыі БНФ Леаніда Аўтухова і Кастуся Смолікава. Ён патрабуе разгледзець справу ў судзе не пазьней як цягам 48 гадзін пасьля затрыманьня або вызваліць актывістаў. Аналягічныя заявы былі накіраваныя таксама ва ...

Віцебскі гаспадарчы суд прадае маёмасьць даўжнікоў праз сацсеткі

Saturday, March 23rd, 2013

Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці пачаў прадаваць маёмасьць даўжнікоў праз акаўнты ў папулярных сацыяльных сетках, расказала прэс-сакратарка суду Натальля Ганчарова. Судовыя выканаўцы публікуюць на афіцыйных старонках суду зьвесткі аб рэалізацыі арыштаванай маёмасьці.

У Віцебску затрыманыя актывісты партыі БНФ

Friday, March 22nd, 2013

У Віцебску затрыманыя сябры партыі БНФ — цяперашні старшыня абласной арганізацыі Леанід Аўтухоў і былы кіраўнік гэтай структуры Кастусь Смолікаў. У гандлёвым цэнтры «Эвіком» яны раздавалі ўлёткі з запрашэньнем на мітынг 25 сакавіка. Цяпер актывісты знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, суд над імі адбудзецца 25 сакавіка.

Андрэй Мельнікаў і Валер Мазынскі падтрымалі палітвязьняў

Wednesday, March 20th, 2013

У Віцебску ў мясцовым "Эўрапейскім доме" адбылася ўрачыстая вечарына, прымеркаваная да 170-годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага і 95-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Падчас вечарыны таксама былі падведзеныя вынікі нацыянальнай дыктоўкі, пераможца якой – віцебская абласная каардынатарка БХД Тацьцяна Севярынец – атрымала каштоўны прыз – кнігі. На вечарыне ў падтрымку ...

Віцебскія дэмактывісты абмяркоўвалі правядзеньне Дня Волі

Wednesday, March 20th, 2013

Актывісты «Гавары праўду», руху "За свабоду", аргкамітэту БХД, сабраліся разам для абмеркаваньня правядзеньня Дня Волі ў Віцебску, нягледзячы на афіцыйную забарону мясцовых уладаў. Удзельнікам сустрэчы было прапанавана напярэдадні сьвяткаваньня Дня Волі напісаць лісты палітвязьням. Усім прысутным былі раздадзеныя адмысловыя буклеты з адрасамі палітвязьняў, улёткі. Удзельнікамі сустрэчы было напісана каля 40 ...

Помнік расейскаму патрыярху ўсталёўваюць на Ўсьпенскай горцы

Wednesday, March 20th, 2013

На Ўсьпенскай горцы, на плошчы каля Сьвята-Ўсьпенскага катэдральнага сабору, рыхтуюць да ўстаноўкі помнік былому патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію II. Цяпер працоўныя віцебскага будтрэсту №9 рыхтуюць пляцоўку для падмурку будучага манумэнту. Як распавёў прараб Віталь Кручкоў, мантаж помніку павінны завершыць да 23 сакавіка. Вышыня бронзавай фігуры патрыярха разам з ...

Выкананьня рашэньня КПЧ ААН жыхарка Віцебску дамагаецца праз суд

Monday, March 18th, 2013

Як мы паведамлялі раней, Камітэт па правох чалавека ААН прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі грамадзянскія і палітычныя правы Антаніны Піванос. Аднак улады не сьпяшаюцца выконваць рашэньне аўтарытэтнага міжнароднага воргану. Каб усё-такі дамагчыся рэалізацыі гэтага рашэньня на практыцы, віцебская актывістка вымушаная была зьвярнуцца ў суд.

“Хваля салідарнасьці” дакацілася да Гарадка

Sunday, March 17th, 2013

Чарговым месцам правядзеньня маратону "Хваля салідарнасьці" стала мястэчка Гарадок Віцебскай вобласьці. Тут мясцовыя актывісты "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" разам зь іншымі неабыякавымі людзьмі напісалі лісты палітвязьням. Мяркуецца, што маратон "Хваля салідарнасьці" пройдзе па 37 гарадох Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску.

«Лісты з-пад шыбеніцы» Каліноўскага пісалі ў Віцебску

Saturday, March 16th, 2013

Актывісты "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" 14 сакавіка разам з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадзкасьці Віцебску ў межах падрыхтоўкі да Дня Волі ўзялі ўдзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы паводле "Лістоў з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага. Потым прысутныя далучыліся да "Хвалі салідарнасьці" і напісалі лісты падтрымкі палітвязьням.

Беларуская Фэміда: Для жыхароў Віцебску права на мірныя сходы больш не існуе

Saturday, March 16th, 2013

Віцебскія актывісты ўжо каторы раз спрабавалі выканаць рашэньне гарвыканкаму "Аб правядзеньні масавых мерапрыемствах у г. Віцебску". Згодна зь ім, заяўнікі масавых акцыяў мусяць заключыць дамовы на абслугоўваньне з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй. Але гэтыя структуры адмаўляюцца супрацоўнічаць з апазыцыянерамі, і Кастрычніцкі райсуд пацьвердзіў: рашэньне гарвыканкаму дазваляе дзяржаўным структурам ухіляцца ад дамоваў.