web analytics
Косінец занепакоены нізкімі тэмпамі будаўніцтва » article » За правы чалавека

Косінец занепакоены нізкімі тэмпамі будаўніцтва

26 March 2013 | admin |

BudoulaСтаршыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец раскрытыкаваў будаўнічую галіну рэгіёну за марудныя тэмпы жыльлёвага будаўніцтва. Пра неабходнасьць рэарганізацыі галіны ён заявіў 26 сакавіка на чарговай сэсіі Віцебскага аблвыканкаму. “Будаўнічая індустрыя ня блішча па ўсіх напрамках. Неабходна кардынальна мяняць падыходы і патрабаваньні да гэтай галіны”, - лічыць губэрнатар.

У вобласьці маруднымі тэмпамі ідзе будаўніцтва жытла. За студзень-сакавік, паводле прагнозу, будзе пабудавана 50 тыс.кв.м жытла замест заплянаваных 150 тыс.кв.м. Дагэтуль няма належнай аддачы ад домабудаўнічых камбінатаў, што мадэрнізуюцца. На думку Аляксандра Косінца, камбінаты ў Віцебску і Наваполацку могуць будаваць ня менш за 300 тыс. кв.м, а яны маюць намер узводзіць удвая менш. “Па галіне ў рэгіёне неабходна прымаць непапулярныя меры, уключаючы арганізацыйна-кадравыя”, - лічыць ён.

Віцебская вобласьць павінна будаваць не 600 тыс.кв.м жыльля (заданьне, даведзенае рэгіёну ўрадам на 2013 год), а значна больш, перш за ўсё за кошт індывідуальнага будаўніцтва, перакананы старшыня аблвыканкаму. У бягучым годзе на разьвіцьцё інжынэрнай інфраструктуры ў мікрараёнах індывідуальнай жыльлёвай забудовы плянуецца вылучыць каля Br200 млрд.

БелТА

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.