web analytics
2013 March » archive » За правы чалавека

Архіў за March, 2013

КПЧ ААН прыняў да разгляду чарговыя звароты віцебскага праваабаронцы

Saturday, March 30th, 2013

Камітэтам па правох чалавека ААН за № 2235/2013 і № 2236/2013 зарэгістраваныя два новыя звароты праваабаронцы Паўла Левінава. У гэтых зваротах Павал Левінаў просіць камітэт прызнаць Рэспубліку Беларусь парушальнікам шэрагу артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.

Сяргея Каваленку суд аштрафаваў на мільён

Friday, March 29th, 2013

Судзьдзя Першамайскага райсуду аштрафавала сябра КХП-БНФ на падставе міліцэйскага пратакола, дзе было напісана, што ўвечары 25 сакавіка Сяргей Каваленка быў "у стане алькагольнага ап'яненьня", ды яшчэ "нецэнзурна выказваўся" і "размахваў рукамі". Актывіст ніводнага з гэтых абвінавачаньняў не прызнаў. Судовы працэс над Сяргеем Каваленкам 26 сакавіка распачала судзьдзя Натальля Карабліна, а ...

У дзіцячых садках Віцебшчыны знаходзіцца небясьпечна?

Friday, March 29th, 2013

Пракуратура выявіла шэраг парушэньняў у працы дзіцячых садкоў Віцебскай вобласьці, паведаміла памочнік пракурора Віцебскай вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Ірына Крукоўская. Па выніках праведзенай праверкі пракурорамі гарадоў і раёнаў вобласьці было ўнесена 19 прадстаўленьняў, 5 прадпісаньняў, 1 пратэст. У дачыненьні да васьмі службовых асобаў накіраваны ...

Падарунак уручаны. Праз 5 гадоў пасьля першай спробы

Friday, March 29th, 2013

Падчас сёлетняга сьвяткаваньня Дня Волі Антаніна Піванос нарэшце змагла ўручыць падарунак віцебскаму распаўсюдніку незалежнай прэсы Барысу Хамайду. Габэлен, на якім актывістка вышыла словы малітвы «Ойча наш», падобны да габэлену, які яна зьбіралася падарыць спадару Хамайду яшчэ ў 2008 годзе, на 90-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Але тады спроба зрабіць гэта ...

Гарадоцкі актывіст рыхтуе скаргу на міліцыянтаў

Thursday, March 28th, 2013

Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў з Гарадка Леанід Гаравы прыяжджаў 25 сакавіка на суд да віцебскіх актывістаў Леаніда Аўтухова і Кастуся Смолікава. Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС забаранілі спадару Гаравому рабіць фотаздымкі.

Міністэрства ўнутраных спраў адмовіла віцебскім актывістам у задавальненьні іх просьбы

Thursday, March 28th, 2013

Кіраўнік абласной структуры руху "За cвабоду" Хрыстафор Жаляпаў зьвярнуўся ў МУС, калі атрымаў ад віцебскіх міліцыянтаў чарговую адмову на абслугоўваньне масавай акцыі. Паводле адпаведнага рашэньня гарвыканкаму, дазвол на акцыі можна атрымаць, толькі маючы такія дамовы: "Нам напісалі зь міліцэйскай управы, што дамову заключаць толькі пасьля таго, як мы атрымаем дазвол ...

Суд над Каваленкам адкладзены да 29 сакавіка

Tuesday, March 26th, 2013

Актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку затрымалі ўвечары 25 сакавіка. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Паводле актывіста, на яго склалі два пратаколы пра адміністрацыйнае парушэньне – спачатку за пераход вуліцы ў неналежным месцы, потым – за нецэнзурную лаянку. 26 сакавіка а 14:40 яго адпусьцілі з-пад варты ў будынку Першамайскага райсуду, ...

Косінец занепакоены нізкімі тэмпамі будаўніцтва

Tuesday, March 26th, 2013

Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец раскрытыкаваў будаўнічую галіну рэгіёну за марудныя тэмпы жыльлёвага будаўніцтва. Пра неабходнасьць рэарганізацыі галіны ён заявіў 26 сакавіка на чарговай сэсіі Віцебскага аблвыканкаму. "Будаўнічая індустрыя ня блішча па ўсіх напрамках. Неабходна кардынальна мяняць падыходы і патрабаваньні да гэтай галіны", - лічыць губэрнатар.

За запрашэньне на Дзень Волі - арышт 5 сутак (відэа)

Monday, March 25th, 2013

Затрыманых 22 сакавіка актывістаў партыі БНФ Кастуся Смолікава і Леаніда Аўтухова асудзілі да 5 сутак арышту. Суд цягнуўся з 11-й гадзіны да 20:45. Кастуся Смолікава і Леаніда Аўтухова, якія знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня, каля 11 гадзіны прывезьлі ў Кастрычніцкі райсуд. У будынку суду сабралася дзясятка паўтара віцебскіх актывістаў і ...

У Віцебску - новыя затрыманьні

Monday, March 25th, 2013

Актывісты БХД і Партыі БНФ затрыманыя ў Віцебску каля будынку суду Кастрычніцкага раёну, дзе праходзіў працэс над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Як паведаміла каардынатарка БХД Тацьцяна Севярынец, актывісты спачатку прыйшлі ў Парк чыгуначнікаў, дзе зьбіраліся правесьці мерапрыемства да Дня Волі. Калі даведаліся, што ў гэты момант ...