web analytics
2013 February » archive » За правы чалавека

Архіў за February, 2013

У Віцебску маліліся за палітвязьняў

Tuesday, February 19th, 2013

У Віцебску 18 лютага актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" ў межах маратону "Хваля салідарнасьці" зладзілі супольную малітву за палітвязьняў. Яна праходзіла каля Эўфрасіньнеўскага крыжа. "Нас было няшмат, але людзей у чорным, якія пільна сачылі за намі і былі гатовыя ў любы момант на нас накінуцца, было ў ...

На Віцебшчыне павялічваецца колькасьць забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджаньняў

Tuesday, February 19th, 2013

У 2012 годзе ў Віцебскай вобласьці было зьдзейсьнена 54 забойстваў і замахаў на забойствы. Гэта амаль на 12% адсоткаў больш, чымся год раней. Гэткія дадзеныя прагучалі на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасьцю і карупцыяй у Віцебскай вобласьці. Паводле зьвестак Генпракуратуры, таксама ўзрасла на Віцебшчыне колькасьць злачынстваў, зьвязаных з наўмысным ...

Суд над Віцебскімі актывістамі БХД працягнецца 21 лютага

Monday, February 18th, 2013

Судовае паседжаньне па адміністрацыйнай справе актывістаў аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Станіслава Лаўрэнава і Аляксея Кішчука перанесенае на 16:00 21 лютага. Гэткае рашэньне прыняла сёньня судзьдзя Іна Грабоўская пасьля таго, як затрыманыя запатрабавалі адвакатаў. Выходныя актывісты БХД правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Ім прад'яўленае абвінавачваньне паводле арт. 23.34 ...

У Віцебску працягваюцца акцыі “Хвалі салідарнасьці”

Sunday, February 17th, 2013

17 лютага ў Віцебску мясцовыя сябры аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" правялі сумесную акцыю ў межах "Хвалі салідарнасьці". У гэты дзень яны разам напісалі лісты беларускім палітвязьням, а таксама ўзялі капэрты з адрэсамі вязьняў з сабой, каб як мага больш людзей маглі напісаць ім. "Спадзяемся, што лісты дойдуць ...

У Воршы зьбіраўся актыў “Гавары праўду” Віцебшчыны

Sunday, February 17th, 2013

У Воршы 16 лютага адбыўся сход актыву кампаніі «Гавары праўду» Віцебскай вобласьці. Да больш як 20 актывістаў зь Віцебску, Воршы, Коханава, Полацку, што сабраліся, прыехаў сябра цэнтральнага штабу кампаніі Сяргей Вазьняк. Размова пайшла пра зробленую працу і пляны на будучыню.

Прадпрыемствы Віцебшчыны накормяць расейцаў (фотарэпартаж)

Sunday, February 17th, 2013

У Маскве завяршылася праца 20-й Міжнароднай выставы прадуктаў харчаваньня, напояў і сыравіны для іх вытворчасьці «Прадэкспа-2013». На працягу працоўнага тыдня – з 11 па 15 лютага – сваю прадукцыю дэманстравалі звыш за 2250 кампаніяў з 63 краін сьвету. Удзел у выставе ўзялі і 70 прадпрыемстваў зь Беларусі, не на апошнім ...

У Віцебску затрымалі ўдзельнікаў “Хвалі салідарнасьці” (абноўлена)

Saturday, February 16th, 2013

16 лютага каля апоўдня ў Віцебску былі затрыманыя сябры БХД Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. Іх затрымалі ў цэнтры гораду ля Плошчы Свабоды пасьля таго, як яны вывесілі расьцяжку "Свабоду палітвязьням". Пра гэта паведаміла віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні БХД Тацьцяна Севярынец. Актывісты зьвязаліся зь ёй па мабільніку і паведамілі, ...

Аляксандар Косінец абураны фактамі бесгаспадарчасьці

Wednesday, February 13th, 2013

Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец запатрабаваў ліквідаваць выяўленыя ў гаспадарках рэгіёну факты безгаспадарчасьці на працягу 48 гадзін. Пра гэта ён заявіў 12 лютага на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасьцю і карупцыяй, прысьвечанай рэалізацыі патрабаваньняў Дырэктывы № 3 "Эканомія і ашчаднасьць - галоўныя чыньнікі эканамічнай бясьпекі дзяржавы" і ўказу "Аб ...

Віцебскія сябры БНФ рыхтуюцца да выбараў

Wednesday, February 13th, 2013

Віцебская гарадзкая арганізацыя Партыі БНФ прыняла рашэньне распачаць складаньне сьпісаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, выбары якіх павінны прайсьці ў 2014 годзе, паведамляе прэс-служба партыі па выніках паседжаньня рады 11 лютага. «Мы абмеркавалі неабходнасьць вылучыць кандыдатаў ад Партыі БНФ на ўсіх выбарчых акругах, - цытуе прэс-служба старшыню гарадзкой арганізацыі ...

Наглядную скаргу на прысуд Кавалёву дагэтуль не разгледзелі

Wednesday, February 13th, 2013

Адвакат Станіслаў Абразей, які бараніў Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызьме і расстралянага, зьвярнуўся да старшыні Вярхоўнага Суду з патрабаваньнем неадкладна разгледзець наглядную скаргу. Гэта належала зрабіць не пазьней як у кастрычніку мінулага году. Але спадар Абразей не атрымаў ніякага адказу дагэтуль, хоць скарга была накіраваная яшчэ паўгода таму.