web analytics
Віцебскі аблвыканкам папярэдзіў аматараў пісаць скаргі » article » За правы чалавека

Віцебскі аблвыканкам папярэдзіў аматараў пісаць скаргі

28 February 2013 | admin |

KverulanctvaУ Віцебскім аблвыканкаме створаная працоўная група для вызначэньня неабходных мер рэагаваньня на неабгрунтаваныя звароты грамадзян, што сыстэматычна накіроўваюцца ў аблвыканкам, паведамілі ў аддзеле па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкаму. У дачыненьні да 17 “хранічных” заяўнікаў на падставе пункту 1 артыкулу 21 (разгляд паўторных зваротаў) закону “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” прынятыя рашэньні аб спыненьні ліставаньня па выкладзеных у зваротах пытаньнях, у тым ліку з 9 грамадзянамі, якія сыстэматычна накіроўвалі такія звароты ў аблвыканкам і вышэйстаячыя дзяржаўныя ворганы.

Заяўнікі пісьмова папярэджаныя пра тое, што ў адпаведнасьці з п.2 артыкулу 19 (выдаткі, зьвязаныя з разглядам зваротаў) закону зь іх у судовым парадку могуць быць спагнаныя выдаткі, панесеныя ў сувязі з разглядам іх пастаянных неабгрунтаваных скаргаў.

Паводле дадзеных спэцыялістаў аддзелу, ад гэтых грамадзян, да вынясеньня рашэньня аб спыненьні зь імі ліставаньня, паступіла ў цэлым больш за 200 неабгрунтаваных зваротаў. Напрыклад, з вышэйстаячых арганізацыяў у аблвыканкам паступіла 16 зваротаў жыхаркі Сеньненскага раёну - кожны пяты з раёну, якія па выніках разгляду прызнаныя неабгрунтаванымі. Кіраўнік установы, на якога пастаянна скардзілася грамадзянка, вымушаны быў скарыстацца правам судовай абароны ў сувязі зь ілжывымі зьвесткамі, якія зьмяшчаюцца ў зваротах.

У мінулым годзе ў аблвыканкам паступіла каля 3,9 тыс. зваротаў грамадзян, пры гэтым колькасьць пісьмовых зваротаў склала 98,3% да 2011 году, вусных - 82,7%, а колькасьць электронных зваротаў ўзрасла ў тры разы. Па выніках разгляду зваротаў грамадзян, якія паступілі ў аблвыканкам, прызнаныя абгрунтаванымі і задаволеныя 429 зваротаў грамадзян, або 13,5% ад колькасьці тых, што паступілі летась і былі ўзятыя на кантроль.

БелТА

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.