web analytics
«Справядлівы сьвет» хоча прыцягнуць дэпутатаў Віцебшчыны да адказу » article » За правы чалавека

«Справядлівы сьвет» хоча прыцягнуць дэпутатаў Віцебшчыны да адказу

25 February 2013 | admin |

Spraviadlivy SvietВіцебская абласная канфэрэнцыя Беларускай партыі “Справядлівы сьвет” падтрымала прапанову аб удзеле ў бестэрміновай кампаніі “Дэпутатаў да адказу!”. У прынятым рашэньні ўсім сябрам партыі рэкамэндавана ўзяць на кантроль правядзеньне справаздач дэпутатаў перад выбаршчыкамі, запатрабаваць ад райвыканкамаў і рэдакцыяў мясцовых газэт апублікаваць зьвесткі пра памочнікаў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і сябраў Савету Рэспублікі, больш актыўна выступаць супраць спробаў уладнай вэртыкалі ліквідаваць сельскія Саветы дэпутатаў...

У якасьці своеасаблівага “ўступнага ўзносу” у бестэрміновую кампанію ціску на слуг народу Чашніцкая раённая структура партыі прэзэнтавала свой досьвед процідзеяньня спробе губэрнатара Віцебскай вобласьці аднаасобна вырашыць пытаньне аб пераносе сталіцы раёну ў Новалукомаль. Пасьля агучваньня ім гэтай ідэі ў газэце “СБ” і БЕЛТА, сябры партыі сабралі больш за 300 подпісаў з патрабаваньнем да Савету Міністраў рэспублікі Беларусь паразумецца з народам… Калектыўны зварот ўрад пераадрасаваў Віцебскаму абласному Савету дэпутатаў і аблвыканкаму. Супакойлівы адказ прыйшоў па пошце ад намесьніка Косінца. Савет дэпутатаў маўчыць…

Камэнтуючы гэтую гісторыю, актывіст Мікалай Петрушэнка падкрэсьліў: “Віцебскі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў груба парушылі парадак разгляду калектыўных зваротаў. Закон абавязвае іх у гэткіх выпадках выяжджаць на месца і сустракацца з “падпісантамі”… Што тычыцца пазыцыі Савету дэпутатаў, то дэпутаты абавязаныя перш за ўсё вывучаць прычыны, якія спараджаюць такія звароты. Няўзброеным вокам бачна, што прычына канфлікту, што паўстаў паміж народам і чыноўнікамі, у ігнараваньні ролі і месца Саветаў дэпутатаў як самастойных і самадастатковых ворганаў дзяржаўнай улады. Прасьцей кажучы, у імкненьні генэрала Косінца аднаасобна вырашаць усе пытаньні без аглядкі на меркаваньне грамадзян і грамадзкасьці. Трэба дзякаваць аблвыканкаму за тое, што яны сваім адказам і сваімі мэтадамі працы далі нагоду сябрам партыі “Справядлівы сьвет” апратэставаць дзеяньні чыноўнікаў у судовым парадку”.

Наш дом

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.