web analytics
2013 February » archive » За правы чалавека

Архіў за February, 2013

Віцебскі актывіст БХД змагаецца за рамонт падземнага пераходу

Thursday, February 28th, 2013

Сябра нацыянальнай рады аргкамітэту БХД Уладзімер Сіманковіч у межах кампаніі "Рада народных дэпутатаў" сабраў 30 подпісаў пад скаргай у Віцебскі гарвыканкам. "У сувязі зь нездавальняючым станам падземнага пераходу па праспэкце Маскоўскім, скрыжаваньні з вуліцай Церашковай і вуліцай П. Броўкі, ініцыятыўная група грамадзян зьвяртаецца з просьбай аб садзейнічаньні гарадзкога выканаўчага камітэту ...

Віцебскі аблвыканкам папярэдзіў аматараў пісаць скаргі

Thursday, February 28th, 2013

У Віцебскім аблвыканкаме створаная працоўная група для вызначэньня неабходных мер рэагаваньня на неабгрунтаваныя звароты грамадзян, што сыстэматычна накіроўваюцца ў аблвыканкам, паведамілі ў аддзеле па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкаму. У дачыненьні да 17 "хранічных" заяўнікаў на падставе пункту 1 артыкулу 21 (разгляд паўторных зваротаў) закону "Аб зваротах ...

БХД займаецца вулічным асьвятленьнем

Wednesday, February 27th, 2013

У Гарадку сябры аргкамітэту БХД у межах кампаніі "Рада народных дэпутатаў" дамагліся асьвятленьня вуліц. Як паведаміла актывістка Алена Дайнека, не было асьвятленьня на ўчастку вуліцы Баграмяна, за які адказнае кіраўніцтва мясцовага Аграрна-тэхнічнага каледжу. Адсутнасьць асьвятленьня спрычынілася да траўмаў у мінакоў. Да таго ж у цемры сталіся частымі бойкі паміж маладзёнамі. ...

Ці дазволіць Віцебскі гарвыканкам адсьвяткаваць 150-годзьдзе паўстаньня Каліноўскага?

Wednesday, February 27th, 2013

Актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў (на фота) падаў у Віцебскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне вулічнага шэсьця 10 сакавіка. Мэта меркаванай імпрэзы: публічна адсьвяткаваць 150-годзьдзе паўстаньня супраць царскай Расеі беларускіх патрыётаў на чале з нацыянальным героем Беларусі Кастусём Каліноўскім.

У Віцебску вядзецца праверка па скаргах актывістаў “ГейБеларусі”

Monday, February 25th, 2013

УУС Віцебскага аблвыканкаму ладзіць праверку па факце скаргаў, што паступілі ад Максіма Гайкова, Тацьцяны Быкавай і Алега Квяцінскага ў адказ на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў падчас рэйду на ЛГБТ-вечарыну ў віцебскім клюбе «21 стагодзьдзе» ў ноч з 12 на 13 студзеня. Цяпер актывістаў пачалі выклікаць ва УУС у мэтах ...

«Справядлівы сьвет» хоча прыцягнуць дэпутатаў Віцебшчыны да адказу

Monday, February 25th, 2013

Віцебская абласная канфэрэнцыя Беларускай партыі "Справядлівы сьвет" падтрымала прапанову аб удзеле ў бестэрміновай кампаніі "Дэпутатаў да адказу!". У прынятым рашэньні ўсім сябрам партыі рэкамэндавана ўзяць на кантроль правядзеньне справаздач дэпутатаў перад выбаршчыкамі, запатрабаваць ад райвыканкамаў і рэдакцыяў мясцовых газэт апублікаваць зьвесткі пра памочнікаў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і сябраў Савету Рэспублікі, ...

Сьледчы камітэт «крышуе» судзьдзяў?

Sunday, February 24th, 2013

Прававы інспэктар прафсаюзу РЭП Валер Місьнікаў ад імя прафсаюзнай арганізацыі зьвяртаўся да старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь з заявай аб узбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненьні да судзьдзі Чыгуначнага райсуду Віцебску Сьвятланы Варатынскай. Сьледчы камітэт ня стаў разглядаць заяву і выносіць працэсуальны дакумэнт, прадугледжаны КПК, а адказаў адпіскай, у якой начальнік ...

Актывіст КХП-БНФ прайграў суд супраць ЖКГ

Saturday, February 23rd, 2013

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску завяршыўся разгляд грамадзянскай справы паводле пазову сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава супраць намесьніка гендырэктара УКВП «Віцебская гарадзкая ЖКГ» Вадзіма Ільінца. На думку палітыка, чыноўнік, не заключыўшы зь ім дамову на прыборку тэрыторыі пасьля правядзеньня меркаванага шэсьця і мітынгу, парушыў яго грамадзянскія і палітычныя правы ды прычыніў яму ...

Суд даў штрафы Лаўрэнаву і Кішчуку па 3 мільёны кожнаму

Friday, February 22nd, 2013

У Віцебску 21 лютага прайшоў суд над актывістамі аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Аляксеем Кішчуком і Стасам Лаўрэнавым, якіх затрымалі 16 лютага падчас "Хвалі салідарнасьці". Адвакат знайшоў у матэрыялах справы мноства працэсуальных парушэньняў, дапушчаных супрацоўнікамі міліцыі. У прыватнасьці, міліцыянты для "аб'ектыўнасьці" прыплялі да матэрыялаў справу жанчыну, якая нібыта ...

Справа аб выбуху ля будынку Віцебскага КДБ раскрытая?

Thursday, February 21st, 2013

Раскрытая крымінальная справа, заведзеная па факце хуліганскіх дзеяньняў з выкарыстаньнем самаробнага выбуховага прыстасаваньня ля адміністрацыйнага будынку ўпраўленьня КДБ Беларусі па Віцебскай вобласьці 11 лістапада. Пра гэта паведамілі 20 лютага на сумесным брыфінгу начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Ўладзімер Шалухін і начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў. У зьдзяйсьненьні ...