web analytics
2013 January » archive » За правы чалавека

Архіў за January, 2013

Віцебскі УКБ згубіў амаль паўмільярда на прыватным кантракце

Wednesday, January 16th, 2013

Сьледчы камітэт распачаў новую крымінальную справу па будаўнічых справах КУП «УКБ Віцебскага аблвыканкаму». Крымінальная справа ўзбуджаная па матэрыялах Упраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭП) УУС віцебскага аблвыканкаму. Дырэктару прыватнага будаўнічага прадпрыемства ТАА «Саната-Строй» інкрымінуецца зьдзяйсьненьне злачынства паводле ч.6 арт.16, ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэксу Беларусі (пасобніцтва ў перавышэньні ўлады або ...

Віцебскі актывіст Пётар Іваноў дамогся перамогі над РУП «Белпошта» (відэа)

Monday, January 14th, 2013

З прычыны несвоечасовай дастаўкі паштовага адпраўленьня Пётар Іваноў зьвяртаўся ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску з патрабаваньнем кампэнсаваць яму маральную шкоду. У судзе работнікі «Белпошты» сваю віну прызналі, прынесьлі заяўніку свае прабачэньні і прапанавалі міравое пагадненьне. Такое пагадненьне было заключанае, і актывіст тут жа ў будынку суду атрымаў ад паштальёнаў 600 ...

У Віцебску ўчынілі аблаву на геяў і лесьбіянак. Ёсьць затрыманыя.

Sunday, January 13th, 2013

У ноч з 12 на 13 студзеня была ўчыненая аблава на наведвальнікаў віцебскага клюбу «XXI стагодзьдзе», дзе ў той час ладзілі вечарыну прадстаўнікі ЛГТБ-супольнасьці. Супрацоўнікі міліцыі і АМАПу ўварваліся ў клюб і запатрабавалі ад тых, хто знаходзіўся ў ім, стаць ля сьценкі, пасьля чаго распачалі праверку дакумэнтаў. Прысутных здымалі на ...

Акцыя БХД у Віцебску: Свабоду народу

Saturday, January 12th, 2013

Віцебскія актывісты Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ўвечары 11 студзеня правялі чарговую акцыю. На чыгуначным мосце па вуліцы Герцана яны вывесілі банэр "Свабоду народу".

Выканаўцаў выбуху ля віцебскага КДБ пакуль не знайшлі

Friday, January 11th, 2013

Паводле слоў прадстаўнікоў Сьледчага камітэту Беларусі, сьледзтва працягваецца, аднак затрыманых падазраваных па крымінальнай справе наконт справы аб выбуху ля будынку віцебскага КДБ няма. Расьсьледаваньнем інцыдэнту займаецца Ўпраўленьне сьледчага камітэту Беларусі па Віцебскай вобласьці. Узбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства».

На Каляды Паўлу Севярынцу дазволілі наведаць храм

Wednesday, January 9th, 2013

Павал Севярынец выйшаў на волю. Ён пакінуў спэцкамэндатуру на часовай аснове. Палітзьняволенаму задаволілі заяву на 4-гадзіннае вызваленьне. Гэты час Павал Севярынец знаходзіўся па-за межамі вёскі Куплін. Сустрашыня БХД накіраваўся ў Пружаны. Было гэта ў дзень Раства Хрыстовага. Разам з праваслаўнымі вернікамі, сябрамі і сваякамі Павал Севярынец маліўся у мясцовай царкве.

Кіраўнікоў, што не рэагуюць на крытыку ў дзяржаўных СМІ, прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці

Sunday, January 6th, 2013

У Віцебскай вобласьці прыцягнутыя да адказнасьці кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацыяў, якія не адрэагавалі на крытыку ў сродках масавай інфармацыі. Пра гэта паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Беларусі. Факты парушэньняў патрабаваньняў указу № 630 "Аб рэагаваньні службовых асоб на крытычныя выступы ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі" выяўленыя Камітэтам дзяржкантролю пры правядзеньні ...

Павал Севярынец: Эўразьвяз павінен патлумачыць сваю пазыцыю

Saturday, January 5th, 2013

Магчымае супрацоўніцтва ЭЗ зь беларускай міліцыяй выклікае ў палітыка зьдзіўленьне. «Эўрапейскаму Зьвязу трэба абавязкова патлумачыць сваю пазыцыю. Калі гаворка вядзецца пра дапамогу краінам "Усходняга партнэрства", то ці тычыцца Беларусь гэтай канкрэтнай праграмы? Калі тычыцца, то якія спосабы супрацы прадугледжаныя для МУС, а мабыць нават для КДБ?» - заявіў у інтэрвію ...

Камітэт ААН па правох чалавека абараніў жыхарку Віцебску

Friday, January 4th, 2013

Антаніна Піванос (на фота), аштрафаваная ў 2008 годзе за спробу ўручэньня падарунку вядомаму віцебскаму апазыцыянэру Барысу Хамайду, нарэшце дамаглася справядлівасьці: Камітэт ААН па правох чалавека прыняў рашэньне на яе карысьць. Цяпер, згодна з рашэньнем камітэту, беларускія ўлады абавязаныя вярнуць актывістцы канфіскаваную ў яе маёмасьць, пакрыць панесеныя ёй выдаткі і выплаціць ...

Суд ня зьлітаваўся з інваліда - распаўсюдніка незалежнай прэсы

Thursday, January 3rd, 2013

Судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Карабліна адмовіла ў задавальненьні хадайніцтва распаўсюдніку газэты «Віцебскі Кур'ер» Міхаілу Жураўлёву аб растэрміноўцы выкананьня адміністрацыйнага спагнаньня ў выглядзе штрафу ў памеры 2 500 000 рублёў. Цяпер Міхаіл, які зьяўляецца інвалідам II групы, атрымлівае пэнсію менш за 1 800 000 рублёў і плаціць крэдыт, мусіць ня есьці, ня піць і ўлезьці ...