web analytics
КПЧ чакае ад Беларусі выкананьня рашэньня па справе Кавалёва » article » За правы чалавека

КПЧ чакае ад Беларусі выкананьня рашэньня па справе Кавалёва

29 January 2013 | admin |

Lubou KavalovaМаці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва атрымала з упраўленьня Вярхоўнага Камісара паведамленьне пра тое, што яны чакаюць да 3 ліпеня бягучага году ад беларускага ўраду інфармацыі аб прынятых мерах па выкананьні рашэньня Камітэту па правох чалавека ААН па справе яе сына. Беларусь, паводле рашэньня камітэту, павінна прызнаць, што ў адносінах да Ўладзіслава Кавалёва былі парушаныя права на жыцьцё і абарону, прэзумпцыя невінаватасьці і справядлівага судовага разьбіральніцтва, а таксама права перагляду судовага рашэньня.

Праваабаронца Раман Кісьляк, які дапамагае Любові Кавалёвай, спадзяецца, што гэтым разам Беларусь зробіць крок у цывілізаваным накірунку і вернецца да выкананьня сваіх абавязацельстваў, прадугледжаных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правох - апублікуе гэтае рашэньне, а таксама прыме меры, каб такія парушэньні ў будучым не паўтараліся.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.