web analytics
Стваральніка “Белай Русі” выклікаюць у суд » article » За правы чалавека

Стваральніка “Белай Русі” выклікаюць у суд

28 January 2013 | admin |

Siarhiej RyzouВіцебскага актывіста незарэгістраванай партыі “Белая Русь” Сяргея Рыжова 29 студзеня выклікаюць у суд Першамайскага раёну Віцебску. Паводле слоў Рыжова, супраць яго распачатая справа за ўхіленьне ад выплаты алімэнтаў для непаўнагадовай дачкі, хоць ужо зь лютага мінулага году ён застаецца беспрацоўным і нават страціў сацыяльную дапамогу па беспрацоўі.

Сяргей Рыжоў: “Я зьбіраюся ісьці і пісьмова абгрунтоўваць палітычна матываваныя адказы ў працаўладкаваньні і стварэньні невыносных умоў для існаваньня. Мяне “хуткая дапамога” даставіла ў больніцу, але мяне не шпіталізавалі. Мне адмаўлялі віцебскія фармацэўты ў набыцьці лекаў. Ніводнае прадпрыемства Віцебшчыны не жадае працаўладкоўваць Рыжова”.

Сяргей Рыжоў зьвязвае перасьлед у дачыненьні да яго зь ягонай палітычнай актыўнасьцю ў “Белай Русі”, у прыватнасьці з арганізацыяй леташняга “Славянскага маршу”, а таксама са стварэньнем “Камітэту нацыянальнага выратаваньня”. Ён скардзіцца, што яму ня толькі адмаўляюць у працаўладкаваньні, але і адмаўляюць у выдачы неабходных лекаў, у сувязі з чым ён падаў скаргу на віцебскіх мэдыкаў і фармацэўтаў.

Радыё Рацыя

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.