web analytics
БНФ скардзіцца на галоўнага архітэктара Віцебску » article » За правы чалавека

БНФ скардзіцца на галоўнага архітэктара Віцебску

18 January 2013 | admin |

BNF17 студзеня Віцебкая абласная арганізацыя партыі БНФ накіравала пракурору Чыгуначнага раёну скаргу на дзеяньні галоўнага архітэктара Віцебску Віталя Дубіка. У заяве гаворыцца, што галоўны архітэктар гораду нахабна ігнаруе палажэньні аховы гістарычнага цэнтру гораду, у прыватнасьці, ён даў дазвол на праектаваньне на тэрыторыі былога Ніжняга замку Палацу ўрачыстых абрадаў. Таксама адзначаецца, што пляны па аднаўленьні і новаму будаўніцтве будынкаў у ахоўным цэнтры Віцебску не выносяцца на шырокае абмеркаваньне грамадзкасьці, а вырашаюцца кулюарна, пры гэтым груба парушаецца закон.

Пракурора просяць праверыць усе аб’екты новага будаўніцтва ў гістарычным цэнтры Віцебску на адпаведнасьць заканадаўству і паведаміць пра выяўленыя парушэньні і прынятыя меры заяўнікам.

Skarha BNF

Народныя навіны Віцебска

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.