Архіў за December, 2012
Wednesday, December 19th, 2012
Асноўную долю карупцыйных злачынстваў у Віцебскай вобласьці складаюць факты хабарніцтва і службовых крадзяжоў, паведаміў начальнік аддзелу па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю пракуратуры Віцебскай вобласьці Васіль Пашкоўскі. За студзень-лістапад бягучага году на тэрыторыі Віцебскай вобласьці выяўлена 317 злачынстваў, зьвязаных з карупцыяй. Зь іх крыху больш за 40% (129 злачынстваў) ...
Каментаваць »
Tuesday, December 18th, 2012
Акцыю ў Дзень салідарнасьці правялі віцебскія актывісты Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, паведамляе bchd.info. На чыгуначным мосьце па вуліцы Зялёнагурскай яны вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і банэр "Свабоду палітвязьням". Нагадаем, 16-га чысла кожнага месяца зьяўляецца днём салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, а таксама зьніклымі палітыкамі. Акцыі ў гэты дзень традыцыйна праходзяць шмат у якіх ...
Каментаваць »
Monday, December 17th, 2012
Зь віцебскім сябрам партыі БНФ Аляксеем Гудзіліным невядомыя правялі «прафіляктычную гутарку». Ад яго запатрабавалі спыніць сваю дзейнасьць і больш не «піярыць» БНФ. Каб малады чалавек лепш зразумеў сказанае, яго зьбілі.
1 каментар »
Sunday, December 16th, 2012
Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец лічыць неабходным скарачэньне дзяржапарату правесьці за кошт зьмяншэньня колькасьці супрацоўнікаў кантралюючых ворганаў. Сваю пазыцыю ён выказаў на сумесным паседжаньні Віцебскага аблвыканкаму і прэзыдыюму Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў.
Каментаваць »
Sunday, December 16th, 2012
Надоечы трое ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС – жыхароў Віцебску атрымалі ўкраінскія ўзнагароды, выпушчаныя да 25-х угодкаў трагедыі. Памятным крыжам «25 гадоў Чарнобыльскай катастрофы» быў ганараваны Анатоль Гнеўка, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Знакі ўзнагароды «25 гадоў гераічнага подзьвігу» атрымалі Аляксандар Мікулін і Сяргей Іконьнікаў.
Каментаваць »
Saturday, December 15th, 2012
Суд у чарговы раз адхіліў патрабаваньні віцебчука Ўладзімера Кірычэнкі, які прасіў прызнаць, што дзеяньні ЖРЭТ Першамайскага раёну Віцебску зьяўляюцца незаконнымі і парушаюць правы спажыўцоў. Паводле разьлікаў пазоўніка, толькі ў верасьні 2012 году ЖРЭТ ў 7,5 разоў завысіў колькасьць цеплавой энэргіі, неабходнай на падагрэў аднаго кубамэтру вадаправоднай вады.
Каментаваць »
Saturday, December 15th, 2012
Сьледчы камітэт спыніў расьсьледаваньне па крымінальнай справе супраць супрацоўнікаў Першамайскага РАУС Віцебску, якія выбівалі прызнальныя паказаньні ў дзяцей пры дапамозе шрубнікаў і процівагазаў. Справа супраць міліцыянтаў-катаў была ўзбуджаная ў траўні 2011 году. Папярэдняе расьсьледаваньне па факце прымяненьня незаконных мэтадаў вядзеньня сьледзтва апэратыўнікамі Першамайскага РАУС расьцягнулася на паўтара года. І вось ...
Каментаваць »
Friday, December 14th, 2012
Аляксандар Лукашэнка патрабуе жорстка выконваць тэрміны мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 14 сьнежня, наведваючы ААТ "Віцебскдрэў". "Вы павінны працаваць, як у ваенны час. Я вам даў выразны сыгнал, больш таго, узяў на сябе вялікую адказнасьць, падпісаўшы адпаведны дэкрэт, за што мяне малоцяць, пачынаючы ад Амэрыкі і заканчваючы ...
Каментаваць »
Thursday, December 13th, 2012
Разьліковыя рахункі вядучага беларускага вытворцы абутку, віцебскага "Белвесту", заблякаваныя. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі некалькі крыніц. Супрацоўнікі прадпрыемства непакоюцца, што застануцца без зарплаты напярэдадні навагодніх сьвятаў, абвінавачваючы ў тым, што адбылося, прадстаўнікоў мясцовых дзяржворганаў.
Каментаваць »
Thursday, December 13th, 2012
Любоў Кавалёва, маці расстралянага паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме Ўладзіслава Кавалёва, абураная выказваньнем Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў краіне апошнім часам не забілі ніводнага чалавека. "Мы апошнім часам не забілі ніводнага чалавека ні ўнутры, ні за межамі нашай краіны, парушыўшы правы чалавека," – сказаў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з удзельнікамі ...
Каментаваць »