web analytics
Ад дзіцячых пляцовак зыходзіць пагроза жыцьцю і здароўю » article » За правы чалавека

Ад дзіцячых пляцовак зыходзіць пагроза жыцьцю і здароўю

26 December 2012 | admin |

Dziciaczaja placoukaПракуратура Гарадоцкага раёну на сайце райвыканкаму паведаміла, што ёй праведзены аналіз стану работы па выкананьні заканадаўства пры эксплёатацыі дзіцячых гульнявых пляцовак. Пракуратурай выяўлена, што большасьць наяўных дзіцячых пляцовак, разьмешчаных на прыдамавых тэрыторыях гораду, не адпавядае патрабаваньням дзеючага заканадаўства. У шэрагу выпадкаў тэхнічны стан пляцовак стварае пагрозу жыцьцю і здароўю дзяцей. Найбольш распаўсюджанымі парушэньнямі зьяўляюцца: неналежны зьнешні стан, паломкі альбо адсутнасьць элемэнтаў гульнявога абсталяваньня, наяўнасьць сьмецьця.

Гарадок.інфо

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.