web analytics
У Гарадку зьнікла “Дошка ганьбы” » article » За правы чалавека

У Гарадку зьнікла “Дошка ганьбы”

20 December 2012 | admin |

Bylaja doszka hanby u HaradkuНа працягу трох месяцаў на стэндзе не абнаўляецца інфармацыя пра даўжнікоў камунальных паслугаў у Гарадку і раёне. Апошняе абнаўленьне “Дошкі ганьбы” Гарадоцкага прадпрыемства кацельных было зробленае паводле стану на 28 жніўня. У гэтым сьпісе было 132 даўжнікі.

Трэба адзначыць, што ўжо тады са стэнду зьніклі два словы – “Дошка ганьбы”. Гэта ўжо была інфармацыя пра даўгі грамадзян без ужываньня зьневажаючага годнасьць грамадзян дадатку аб ганьбе. Але лёс гэтай інфармацыі аказаўся такім самым, як і папярэдняй. Невядомыя зламалі плястык на стэндзе і зьнішчылі інфармацыю пра даўжнікоў.

Пасьля чарговага зьнішчэньня сьпісу даўжнікоў кіраўніцтва Гарадоцкага прадпрыемства кацельных, мусіць, палічыла за лепшае больш не зьмяшчаць на стэнд сьпіс даўжнікоў, а працаваць зь імі індывідуальна. І вось ужо на трэцім месяцы бязьдзейнасьці гэтага стэнду на ім сталі разьмяшчацца прыватныя аб’явы грамадзян, а таксама ўстаноў гораду.

Гарадок.інфо

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.