Архіў за December, 2012
Sunday, December 30th, 2012
У Віцебску 29 сьнежня актывісты Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі зладзілі акцыю. Яны запусьцілі на бел-чырвона-белых балёніках у паветра нацыянальны сьцяг. Акцыя прайшла ля гандлёвага цэнтру "Эвіком".
Каментаваць »
Friday, December 28th, 2012
Жыхарку Віцебску Ірыну Гайдэль зь дзесяцігадовым сынам высяляюць з кватэры па адрасе вуліца Чкалава, дом 24 корп. 6, кв. 18. Папросту кажучы, Віцебскі гарвыканкам выкідвае маці зь дзіцем на вуліцу, ня даўшы іншага жытла - гэтакі навагодні падаруначак сям'і. Апынуўшыся ў бязвыхаднай сытуацыі, жанчына прыйшла ў офіс дэпутата "Грамадзянскага дамовы" ...
Каментаваць »
Thursday, December 27th, 2012
Як паведаміў таварыш арыштаванага, лідэр незарэгістраванага аб'яднаньня "Саюз маладых інтэлектуалаў" Яўген Канстанцінаў, абвінавачаны ў здрадзе дзяржаве Андрэй Гайдукоў зноў пераведзены ў сьледчы ізалятар КДБ у Менску. Маці Гайдукова даведалася аб пераводзе сына ў Менск толькі ўвечары 26 сьнежня. "Аб пераводзе не паведамілі нават адвакату. Адвакат пайшла на сустрэчу з Гайдуковым ...
Каментаваць »
Wednesday, December 26th, 2012
Пракуратура Гарадоцкага раёну на сайце райвыканкаму паведаміла, што ёй праведзены аналіз стану работы па выкананьні заканадаўства пры эксплёатацыі дзіцячых гульнявых пляцовак. Пракуратурай выяўлена, што большасьць наяўных дзіцячых пляцовак, разьмешчаных на прыдамавых тэрыторыях гораду, не адпавядае патрабаваньням дзеючага заканадаўства. У шэрагу выпадкаў тэхнічны стан пляцовак стварае пагрозу жыцьцю і здароўю дзяцей. ...
Каментаваць »
Sunday, December 23rd, 2012
У Віцебску кіраўнікам прадпрыемстваў рассылаецца факсаграма з загадам арганізаваць працу ў сьвяточныя дні 24-25 сьнежня. Адпаведны дакумэнт падпісаў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Мікалай Арлоў.
Каментаваць »
Friday, December 21st, 2012
Віцебскі ўрач выступіў зь відэазваротам да кіраўніка Віцебскага аблвыканкаму. Нядаўна дзіцячага ўрача віцебскай паліклінікі Ігара Пастнова пазбавілі пасады за публічную крытыку кіраўніка Віцебскай вобласьці Аляксандра Косінца. Ён казаў пра марнатраўства бюджэтных грошай і заняпад службы аховы здароўя на Віцебшчыне, публічна зьвяртаў увагу на недабудаваны хірургічны корпус анкалягічнага шпіталя, зацягнуты рамонт ...
Каментаваць »
Thursday, December 20th, 2012
15 сьнежня ў Віцебску праходзіла справаздачна-выбарная абласная канфэрэнцыя партыі БНФ. Удзельнікі канфэрэнцыі заслухалі справаздачу старшыні абласной арганізацыі партыі Кастуся Смолікава, які распавёў пра дзейнасьць арганізацыі цягам апошніх двух гадоў. У дыскусіі, што разгарэлася пасьля выступу спадара Смолікава, абмяркоўвалася тэма ўдзелу ў выбарах, закраналіся праблемы зьмяншэньня колькасьці сяброў партыі і нізкага ...
Каментаваць »
Thursday, December 20th, 2012
На працягу трох месяцаў на стэндзе не абнаўляецца інфармацыя пра даўжнікоў камунальных паслугаў у Гарадку і раёне. Апошняе абнаўленьне “Дошкі ганьбы” Гарадоцкага прадпрыемства кацельных было зробленае паводле стану на 28 жніўня. У гэтым сьпісе было 132 даўжнікі.
Каментаваць »
Thursday, December 20th, 2012
Судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна ўзяла пад увагу паказаньні сьведкаў-міліцыянтаў, якія заявілі, што двое віцебскіх прыхільнікаў БХД іх нецэнзурна абражалі. Суд над двума актывістамі праходзіў у габінэце судзьдзі. Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава прывезьлі на працэс зь ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе яны правялі мінулую ноч.
Каментаваць »
Wednesday, December 19th, 2012
Затрыманых у Віцебску актывістаў БХД Станіслава Лаўрэнава і Аляксея Кішчука абвінавачваюць у дробным хуліганстве - "нецэнзурнай лаянцы". Затрыманьне адбылося каля 11 раніцы, але суду над затрыманымі так і не было. Абодвух зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня прынамсі на найбліжэйшую ноч. Ці будзе суд заўтра, хлопцам ня кажуць таксама.
Каментаваць »