Архіў за November, 2012
Friday, November 30th, 2012
1 сьнежня ў Віцебскай вобласьці пройдзе суботнік. Жыхары вобласьці маюць заняцца прыборкай населеных пунктаў і навядзеньнем парадку на зямлі. Грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень на працоўных месцах, маюць быць накіраваныя на мадэрнізацыю вытворчай галіны, паляпшэньне ўмоў працы і побыту супрацоўнікаў прадпрыемстваў. Інфармацыя пра суботнік на сайце Віцебскага аблвыканкаму зьявілася ...
Каментаваць »
Friday, November 30th, 2012
Грамадзянская кампанія «Наш дом» прааналізавала блізу 100 сьвежых вакансіяў з базы дадзеных Віцебскай службы занятасьці (за 27-28 лістапада). Вынік дасьледаваньня: сярэдняя зарплата па 98 вакансіях склала ўсяго 264 даляра - 2 млн. 270 тыс. рублёў. Не нашмат вышэй за ўзровень сярэдняй пэнсіі ў Беларусі.
Каментаваць »
Friday, November 30th, 2012
Высяленьнем царквы «Новае жыцьцё» рэжым шантажуе амэрыканскіх пратэстантаў, лічыць палітык. «Спробы выселіць "Новае жыцьцё" незаконныя і антыграмадзкія. Царква набыла кароўнік ў жахлівым стане і зрабіла зь яго выдатны малітоўны будынак. І зараз у яе забіраюць гэта памяшканьне, не прапаноўваючы ніякай годнай кампэнсацыі. Гэта матэрыяльны бок справы, а маральны бок выглядае ...
Каментаваць »
Friday, November 30th, 2012
Віцебскія аматары прыгожага пісьменства і сьпеваў атрымалі цудоўны падарунак – 27 лістапада ў абласной бібліятэцы прайшла сустрэча зь беларускім паэтам і эсэістам Леанідам Дранько-Майсюком і паэтам, бардам Эдуардам Акуліным. Гэткай жа кампаніяй яны прыяжджалі ў Віцебск і пяць год таму.
Каментаваць »
Friday, November 30th, 2012
28 лістапада кіраўнік Беларускай фэдэрацыі біятлёну і былы кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў правёў выязную нараду па пытаньнях разьвіцьця біятлёну ў Віцебскай вобласьці. У нарадзе ўзялі ўдзел: генэральны дырэктар Беларускага клюбу біятлёну Алег Абызаў, старшыня Віцебскай абласной фэдэрацыі Ўладзімер Арчакоў, намесьнік начальніка Ўпраўленьня фізычнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкаму Пётар ...
Каментаваць »
Friday, November 30th, 2012
Затрыманы 8 лістапада наваполацкі актывіст Андрэй Гайдукоў знаходзіўся пад вартай у менскім СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ў здрадзе дзяржаве. Маці затрыманага паведаміла, што яго пераводзяць зь Менску ў Віцебск, але прычыны ёй не вядомыя. Пра тое, што сына пераводзяць з СІЗА КДБ, Вольга Гайдукова даведалася ад адваката
Каментаваць »
Wednesday, November 28th, 2012
Ворганы ўнутраных спраў Віцебшчыны плянуюць павялічыць на вуліцах гарадоў колькасць відэакамэр. Гэта істотна дапаможа ў прафіляктыцы і расьследаваньні правапарушэньняў. Цяпер адпаведнае абсталяваньне зь відэафіксацыяй ўсталяванае ў Віцебску толькі на плошчы Перамогі. За студзень-кастрычнік 2012 году ўзровень злачыннасьці ў рэгіёне складае 84,1 на 10 тысяч чалавек. Гэта менш за сярэднерэспубліканскі паказчык ...
Каментаваць »
Wednesday, November 28th, 2012
У ствараным у Беларусі абутковым холдынгу "Марко", каб прадухіліць адток кадраў, плянуецца стварыць прыватны пэнсійны фонд. "Сёньня бачная, як сьнежны ком, кадравая праблема - ідзе адток кадраў у Расею і Эўропу. Мы разглядаем пытаньне пра прыватны пэнсійны фонд ў межах холдынгу, які дазволіць рабіць нам даплату нашым пэнсіянэрам да дзяржаўных ...
Каментаваць »
Wednesday, November 28th, 2012
Прадстаўнікі партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Віцебску вырашылі адзначыць ўгодкі Ўладзімера Караткевіча – сабраліся 26 лістапада каля помніку славутаму пісьменьніку. Чытаньне вершаў і выступы аматараў творчасьці пісьменьніка міліцыя расцаніла як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Прысутным давялося разыходзіцца перад пагрозай быць затрыманымі.
Каментаваць »
Wednesday, November 28th, 2012
За пяць дзён да адкрыцьця заплянаванай выставы вядомага мастака Аляксея Марачкіна (Алеся Мары) ў ВДУ імя Машэрава кіраўніцтва мастацка-графічнага факультэту адмовіла ў яе правядзеньні. Адкрыцьцё выставы Аляксея Марачкіна «Вяртаньне» мелася адбыцца 30 лістапада. Куратарка выставы Кацярына Мясьнікава кажа, што ўсе тэрміны ўзгадняліся загадзя
Каментаваць »