Архіў за October, 2012
Wednesday, October 24th, 2012
Маці пакаранага за суўдзел у тэрарызьме Ўладзіслава Кавалёва атрымала адказ з Генэральнай пракуратуры Беларусі на свой зварот да генпракурора з патрабаваньнем забясьпечыць яе канстытуцыйныя правы. Нагадаем, на працягу некалькіх месяцаў Любоў Кавалёва зьвярталася ў СІЗА КДБ і асабіста да старшыні Камітэту дзяржбясьпекі Вадзіма Зайцава, спрабуючы высьветліць, дзе знаходзяцца запісы сына, ...
Каментаваць »
Tuesday, October 23rd, 2012
У ноч на 22 кастрычніка ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг зь віншавальнай цыдулкай. Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, сьцяг быў вывешаны на электрычных дратох над вуліцай Церашковай. Да сьцягу была прымацаваная цыдулка
Каментаваць »
Monday, October 22nd, 2012
«Акруговая выбарчая камісія не зьяўляецца арганізацыяй, таму Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб на яе не распаўсюджваецца», - гэтак судзьдзя Юры Урбан (на фота) абгрунтаваў сваю адмову задаволіць пазоў віцебскага актывіста Кастуся Мардзьвінцава супраць Аляксандра Красоўскага, старшыні АВК Віцебскай сельскай выбарчай акругі № 21 падчас выбараў, і Ірыны Жулевай, ...
Каментаваць »
Monday, October 22nd, 2012
На пад'ездах жылых дамоў у Віцебску зьявіліся абвесткі пра тое, што камунальнікі Кастрычніцкага раёну за пратэрміноўку платы за кватэру і выгоды адключаць даўжнікам гарачую ваду і сьвятло. А прозьвішчы тых, хто запазычыўся, перададуць для публікацыі ў СМІ, вывесяць на крамах і на пад'ездах, каб прысароміць перад суседзямі. Пагрозы ў абвестках ...
Каментаваць »
Friday, October 19th, 2012
У Віцебску прайшла абласная канфэрэнцыя руху "За Свабоду", у якой узялі ўдзел сябры руху з усіх рэгіёнаў вобласьці. Абласны каардынатар Хрыстафор Жаляпаў распавёў прысутным пра дзейнасьць арганізацыі за апошні пэрыяд. Затым удзельнікаў канфэрэнцыі вітаў намесьнік старшыні руху Юры Губарэвіч.
Каментаваць »
Friday, October 19th, 2012
Актывісты стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Тацьцяна Севярынец і Алена Шабуня 19 кастрычніка ў межах кампаніі БХД "Рада народных дэпутатаў" сабралі 52 подпісы за паляпшэнньне руху грамадзкага транспарту ў мікрараёнах Білева-1 і Білева-2. У панядзелак, 22 кастрычніка, подпісы будуць накіраваныя ў Віцебскі гарвыканкам.
Каментаваць »
Thursday, October 18th, 2012
«Я дзякую ўсім за моцную падтрымку, пра якую я ведаў нават у турме», — заявіў былы палітвязень Сяргей Каваленка падчас адмысловай прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве. У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел таксама старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк ды эўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Каментаваць »
Thursday, October 18th, 2012
Міністэрства ўнутраных спраў распаўсюдзіла дзеяньне інтэрнэт-праекту «#Перехват» на ўсе рэгіёны Беларусі. У тым ліку пачаў ён сваё дзеяньне і ў Віцебску. Інтэрнэт-праект «#Перехват» - гэта створаны менскай міліцыяй мэханізм для супрацьстаяньня проціпраўным дзеяньням з дапамогай глябальнай сеткі Інтэрнэт. Карыстальнікі twitter'а могуць паведамляць пра заўважаныя правапарушэньні, выкарыстоўваючы тэг #перехват.
Каментаваць »
Wednesday, October 17th, 2012
У судзе Віцебскага раёну працягваецца судовае паседжаньне ў справе пазову актывіста віцебскай арганізацыі “Белая Русь” Сяргея Рыжова да абласных мэдыкаў: "Гэта працяг маіх патрабаваньняў па прызнаньні палітматываванага ціску на віцебскіх мэдыкаў, які працягваецца з 2010 году. Прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі і праваабаронцам адмовілі ў допуску ў залю адчыненага судовага паседжаньня. ...
Каментаваць »
Tuesday, October 16th, 2012
На цяперашні момант Павал Севярынец застаўся адзін працаваць на складзе, таму вельмі стамляецца. Паводле слоў Паўла, каб зразумець, трэба ўявіць супэрмаркет, дзе працуе адзін прадавец: няма калі нават на хвіліну прысесьці, а атрымлівае калі мільёну, часам крыху болей. Раней там працавалі два вольнанаёмных, але ня вытрымалі цяжкай працы і малой ...
Каментаваць »