Віцебская абласная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету зладзіць праверку па факце забруджаньня возера Гародна
28 October 2012 | admin |Шэра-блакітная вадкасьць зь непрыемным пахам цячэ ў возера Гародна побач зь вёскай Сасноўка пад Віцебскам. Паведамленьне пра гэта зьявілася на форуме беларускіх рыбаловаў. Вось што піша карыстальнік форуму tb960: «За тры тыдні чатыры разы наведаў гэты вадаём і, не паймеўшы ніводнай паклёўкі, пачаў у мясцовых пытацца - у чым справа? У адказ - тры-чатыры тыдні ў возера гной ці яшчэ нейкая зараза плыве з Рудакова. Кажуць тэлефанавалі шмат куды: і ў экалёгію, і ў інспэкцыю, і на тэлебачаньне».
Рыбак патэлефанаваў у Віцебскую абласную інспэкцыю аховы жывёльнага і расьліннага сьвету, дзе яму паведамілі, што пра гэты факт інспэкцыі вядома, будзе праверка.
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.