web analytics
Футбалісты клюбу “Віцебск” маюць намер байкатаваць наступны матч » article » За правы чалавека

Футбалісты клюбу “Віцебск” маюць намер байкатаваць наступны матч

26 October 2012 | admin |

Futbolny klub ViciebskПаўабаронца “Віцебску” Аляксандар Дзегцяроў заявіў пра тое, што каманда плянуе не паехаць на матч 28-га туру чэмпіянату Беларусі ў першай лізе супраць “Ліды”, перадае карэспандэнт goals.by: “Камандай вырашылі, што калі нам не аддадуць прэміяльныя больш як за палову чэмпіянату краіны ў першай лізе, то на гульню ў Ліду ня едзем”, - рэзюмаваў Дзегцяроў.

Адзначым, што 27-ы тур “Віцебск” прапускае, а ў 28-м павінен на выезьдзе згуляць супраць “Ліды”. “Віцебск” мае шанцы на вяртаньне ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі. Зараз каманда знаходзіцца на другім месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату, маючы ў актыве 50 ачкоў. У таго, хто ідзе на першым месцы “Дняпра” - 54 ачкі. Да канца чэмпіянату засталося чатыры туры.

“Прэсбол”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.