web analytics
Косінец патрабуе накіраваць тысячы гараджан на ўборку лёну » article » За правы чалавека

Косінец патрабуе накіраваць тысячы гараджан на ўборку лёну

25 October 2012 | admin |

Uborka lonu“Трэба мабілізаваць людзкія рэсурсы, ня менш як 7-10 тысяч чалавек з гарадоў, падшэфных арганізацыяў, навучэнцаў і студэнтаў і накіраваць 20, 21 кастрычніка на ўборку лёну”, - такую тэлефанаграму, адрасаваную старшыням райвыканкамаў Віцебскай вобласьці, даслалі ў рэдакцыю TUT.BY. Прыпіска ў тэлефанаграмe гучыць неяк зусім пагрозьліва: “да 22 кастрычніка 2012 г. на палёх Віцебшчыны лёну не павінна быць. У адваротным выпадку буду лічыць, што наносіце краіне эканамічную шкоду”. І ўнізе - яшчэ адна прыпіска: “Несяце пэрсанальную адказнасьць!”. Мяркуючы па дакумэнце, падпісаў тэлефанаграму-маланку старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец.

Ва ўпраўленьні адукацыі Віцебскага аблвыканкаму пацьвердзілі, што такая тэлефанаграма сапраўды існуе, толькі лён, згодна з распараджэньнем старшыні, неабходна ўбраць да 25 кастрычніка. “У цяперашні час мы просім у першую чаргу работнікаў арганізацыяў, каб узялі ўдзел. А ва ўстановах адукацыі яны самі вырашаюць, прыцягваць студэнтаў і навучэнцаў або не. На просьбу камітэту па сельскай гаспадарцы аблвыканкаму мы і даслалі тэлефанаграмы з просьбай па магчымасьці аказаць садзейнічаньне”, - сказалі ва ўпраўленьні адукацыі, дадаўшы, што гэткая праца ладзіцца штогод. Якую колькасьць гектараў трэба ўбраць, там адказаць не змаглі.

Kosiniec - terminova!

Затое паведамілі, што навучэнцы і студэнты таксама звычайна бяруць удзел ва ўборцы. “Працу яны выконваюць у залежнасьці ад узросту. Непаўнагадовыя трохі працуюць - тыдзень-два, паўнагадовыя - да месяцу. Навучальныя ўстановы самі рэгулююць, у які час яны могуць адправіць навучэнцаў. Ім, вядома, абавязкова плацяць”. Памер узнагароды, паведамілі ва ўпраўленьні адукацыі, залежыць ад гаспадаркі, але “можна зарабіць і мільён-паўтара, можна больш”. “Можна 20 тысяч у дзень зарабіць, а можна 50 або 100″, - дадалі ва ўпраўленьні адукацыі.

TUT.by

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.