Архіў за October, 2012
Wednesday, October 31st, 2012
У самых людных месцах гораду сустракаецца зроблены праз трафарэт надпіс «Спыніце тэрор! Свабоду Дашкевічу!». Графіці ў Віцебску зьявіліся напярэдадні чарговага выязнога паседжаньня суду над палітвязьнем у Мазырскай калёніі. Лідэру «Маладога фронту» могуць зьмяніць пакараньне на суравейшае. «Гэта зьвязана з тым, што Зьмітра Дашкевіча прызналі злосным парушальнікам рэжыму», — паведаміла намесьніца ...
Каментаваць »
Monday, October 29th, 2012
Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ маюць намер зладзіць 7 лістапада ў Віцебску вулічнае шэсьце і пікет. Адпаведная заява пададзеная імі ў віцебскі гарвыканкам. Мэта меркаваных масавых мерапрыемстваў: распавесьці жыхарам гораду пра згубную ролю камуністычнай ідэалёгіі для разьвіцьця Беларусі, пра злачынную дзейнасьць камуністаў па зьнішчэньні нацыянальнай культуры, мовы і самаідэнтычнасьці беларускага народу.
Каментаваць »
Sunday, October 28th, 2012
Каля гэтай вёскі пад Віцебскам ствараецца самаробны мэмарыял, якім апякуюцца прадстаўнікі розных апазыцыйных партыяў і рухаў. За некалькі гадоў на ўзьлеску ўсталявалі некалькі крыжоў, якія добра відаць з аўтадарогі Р21, што вядзе зь Віцебску ў бок Лёзна і Смаленску. Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян прыехалі, каб пафарбаваць апошні крыж, усталяваны ...
Каментаваць »
Sunday, October 28th, 2012
Беларускія чыноўнікі працягваюць ладзіць выязныя прыёмы грамадзян. Прычым, на Віцебшчыне гэтыя прыёмы праходзяць літаральна адзін за адным. Не пасьпеў зьехаць з гораду над Дзьвіной памочнік прэзыдэнта Мікалай Дамашкевіч, як яго зьмяніў генэральны пракурор Аляксандар Канюк, які прымаў людзей на СТАА "Марка". І відаць гэтак яму спадабалася дбаць пра людзей, што ...
Каментаваць »
Sunday, October 28th, 2012
Шэра-блакітная вадкасьць зь непрыемным пахам цячэ ў возера Гародна побач зь вёскай Сасноўка пад Віцебскам. Паведамленьне пра гэта зьявілася на форуме беларускіх рыбаловаў. Вось што піша карыстальнік форуму tb960: «За тры тыдні чатыры разы наведаў гэты вадаём і, не паймеўшы ніводнай паклёўкі, пачаў у мясцовых пытацца - у чым справа? ...
Каментаваць »
Saturday, October 27th, 2012
«Упершыню былі пакараныя віцебскія раённыя чыноўнікі, якія дапусьцілі парушэньне правоў жыхароў двух "шматпавярховікаў" па вуліцы Броўкі. Некалькі соцень людзей не ўключылі ў выбарчыя сьпісы, пазбавіўшы іх магчымасьці волевыяўленьня на мінулых парлямэнцкіх выбарах», - адзначае Аляксей Гаўруцікаў, былы кандыдат у дэпутаты парлямэнту па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе № 18.
Каментаваць »
Friday, October 26th, 2012
Паўабаронца "Віцебску" Аляксандар Дзегцяроў заявіў пра тое, што каманда плянуе не паехаць на матч 28-га туру чэмпіянату Беларусі ў першай лізе супраць "Ліды", перадае карэспандэнт goals.by: "Камандай вырашылі, што калі нам не аддадуць прэміяльныя больш як за палову чэмпіянату краіны ў першай лізе, то на гульню ў Ліду ня едзем", ...
Каментаваць »
Friday, October 26th, 2012
Ворганамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праведзеная праверка выкананьня землеўпарадкавальнымі службамі мясцовых выканаўчых ворганаў улады заканадаўства аб ахове і выкарыстаньні зямель. Пра гэта паведамілі ў Генэральнай пракуратуры. Асноўная ўвага была зьвернутая на якасьць і эфэктыўнасьць працы па выяўленьні зямель, якія не выкарыстоўваюцца або выкарыстоўваюцца нерацыянальна, іх пераразьмеркаваньні, канфіскацыі зямельных участкаў, выдзеленых для ...
Каментаваць »
Thursday, October 25th, 2012
Акурат праз тры месяцы пасьля закрыцьця адзінага ў краіне Музэю прыватных калекцыяў Віцебскі аблсавет прыняў рашэньне аб рэканструкцыі будынку музэю пад спэцыяльны службовы жылы дом. Музэй быў зачынены 12 ліпеня, у першы дзень «Славянскага базару». Тады на дзьвярох установы культуры зьявілася абвестка пра тое, нібыта музэй «зачынены па тэхнічных прычынах», ...
Каментаваць »
Thursday, October 25th, 2012
"Трэба мабілізаваць людзкія рэсурсы, ня менш як 7-10 тысяч чалавек з гарадоў, падшэфных арганізацыяў, навучэнцаў і студэнтаў і накіраваць 20, 21 кастрычніка на ўборку лёну", - такую тэлефанаграму, адрасаваную старшыням райвыканкамаў Віцебскай вобласьці, даслалі ў рэдакцыю TUT.BY. Прыпіска ў тэлефанаграмe гучыць неяк зусім пагрозьліва: "да 22 кастрычніка 2012 г. на ...
Каментаваць »