web analytics
2012 September » archive » За правы чалавека

Архіў за September, 2012

На МАЗ заганяюць рабочых-”хімікаў” зь Віцебску

Sunday, September 23rd, 2012

20 верасьня ў папраўчых установах адкрытага тыпу № 11 і 12 раніцай панавала незвычайнае ажыўленьне. Людзям, якія прыйшлі на працу да васьмі раніцы, пашанцавала, бо затым усіх тармазнулі, сабралі агульны сход, і начальнік установы ўрачыста абвясьціў, што паступіла пісьмовае ўказаньне з УДВП па Віцебскай вобласьці аб неабходнасьці арганізаваць адпраўку групы ...

Прафсаюз РЭП працягвае адстойваць правы былых работніц “Віцебскмясамалпраму”

Saturday, September 22nd, 2012

Прафсаюз РЭП накіраваў скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду, спадзеючыся, што спэцыялісты змогуць разабрацца і вынесьці справядлівае рашэньне, якое паставіць кропку ў зацятай працоўнай спрэчцы паміж былымі працаўніцамі і адміністрацыяй «Вицебскмясамалпраму». Справа ў тым, што суд Чыгуначнага раёну Віцебску не задаволіў пазову прафсаюзу наконт абароны дзелавой ...

Зьміцер Дашкевіч этапаваны зь Віцебску ў Мазыр

Saturday, September 22nd, 2012

Пра этапаваньне палітвязьня Зьмітра Дашкевіча паведаміла нявеста палітзьняволенага Наста Палажанка: «Мы атрымалі адказ з дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. У ім напісана, што ён у Мазыры ў калёніі № 20. Але колькі ён там знаходзіцца, невядома».

Больш за тысячу жыхароў Віцебску ня трапілі ў сьпісы выбарцаў

Friday, September 21st, 2012

На выбарчым участку №44 Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі № 18 дагэтуль адсутнічаюць сьпісы больш за тысячу выбарцаў, якія жывуць у новым мікрараёне Мэдцэнтар у Віцебску. Адсутнасьць сьпісаў выявіў назіральнік Сяргей Парсюкевіч. Апынулася, што жыхароў дамоў №№ 37 і 39 па вуліцы Петруся Броўкі няма ў сьпісах выбарцаў.

Гарадоцкага назіральніка Леаніда Гаравога выдалілі з выбарчага ўчастку

Friday, September 21st, 2012

Рашэньнем старшыні ўчастковай выбарчай камісіі ўчастку для галасаваньня № 36 Віцебскай сельскай выбарчай акругі № 21 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Пятра Прасолава ад 19 верасьня 2012 году Леанід Гаравы выдалены з участку для галасаваньня за нібыта перашкоды нармальнай працы выбарчай камісіі і правядзеньню галасаваньня. Назіральнік з гэтым рашэньнем ня ...

Яўген Гуцалаў павінен правесьці за кратамі 7 дзён

Thursday, September 20th, 2012

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 19 верасьня прызнаў вінаватым Яўгена Гуцалава ў парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП) і пакараў яго 7 суткамі адміністратыўнага арышту. Як паведаміў віцебскі актывіст Пётар Іваноў, які прысутнічаў на паседжаньні, у судзе Яўген Гуцалаў прызнаў, што насамрэч браў удзел у несанкцыянаваным ...

Мірон павіншаваў жыхароў Віцебшчыны з днём Пагоні

Thursday, September 20th, 2012

Бел-чырвона-белы сьцяг быў узьняты ў ноч на 19 верасьня на высакавольтнай лініі электраперадач недалёка ад пасёлку Руба пад Віцебскам. «19 верасьня 1991 году легітымны парлямэнт Беларусі засьведчыў дзяржаўным гербам старажытны герб „Пагоня“, а дзяржаўным сьцягам - бел-чырвона-белы гістарычны сьцяг. З гэтай сымболікай мы адбудуем нашу дзяржаву! Жыве Беларусь! Жыве вечна! ...

Затрыманы ў Віцебску назіральнік Яўген Гуцалаў просіць дапамогі адваката

Wednesday, September 19th, 2012

Пра гэта паведаміў віцебскі актывіст Пётар Іваноў, якому 18 верасьня позна ўвечары патэлефанавалі з Кастрычніцкага РАУС Віцебску і перадалі просьбу Гуцалава аб адвакаце. Яўгена Гуцалава затрымалі каля 14:00 проста на выбарчым участку (71-ы участак Віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі), дзе ён быў назіральнікам ад кампаніі "Справядлівыя выбары 2012". Недзе а 13-й ...

Віцебскі кандыдат ад “Справядлівага сьвету” сутыкнуўся зь цяжкасьцямі падчас распаўсюду агітацыйных матэрыялаў

Tuesday, September 18th, 2012

Кандыдат Вадзім Кузьмін скардзіцца на ўмовы агітацыйнай кампаніі. Яго канкурэнт па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе – намесьнік начальніка Віцебскага аддзяленьня беларускай чыгункі Сяргей Бохан. "Таму з улёткамі і плякатамі ў падведамасныя ўстановы мы вырашылі нават не хадзіць, бо нават у крамах нам адмаўляюць," – вымушаны канстатаваць кандыдат.

У Віцебску на выбары запрашаюць нават нябожчыкаў

Monday, September 17th, 2012

Участковыя выбарчыя камісіі рассылаюць жыхарам абласнога цэнтру паперкі-паведамленьні з запрашэньнем узяць удзел у датэрміновым галасаваньні на імя грамадзян, якіх ужо колькі гадоў няма на гэтым сьвеце… Віцяблянка Вольга Каваленка атрымала нядаўна запрашэньне, адрасаванае ейнаму мужу, які памёр яшчэ ў 2009 годзе. Зьняважаная, яна накіравала 17 верасьня скаргу ў акруговую камісію ...