web analytics
Зь Яўгена Гуцалава спагоняць 300 тысяч рублёў за “паслугі” ІЧУ » article » За правы чалавека

Зь Яўгена Гуцалава спагоняць 300 тысяч рублёў за “паслугі” ІЧУ

28 September 2012 | admin |

Jauhien HucalauВіцебскі актывіст БХД і назіральнік на нядаўніх выбарах Яўген Гуцалаў адбыў сем сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю несанкцыянаванага пікету. А зараз ён вымушаны заплаціць яшчэ за “паслугі” віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня. Кошт турэмнага “сэрвісу” – 50 тысяч за суткі. Нагадаем, што сем сутак арышту прысудзіла Гуцалаву судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Іна Грабоўская. Судзьдзя ўзяла пад увагу той факт, што на той момант Гуцалаў нідзе не працаваў і выплаціць вялікі штраф ня змог бы.

“Дык вось, я ня ведаю, навошта тады судзьдзя Грабоўская прысудзіла мне суткі, калі і за іх прыйдзецца плаціць. Трыста тысяч – за ежу, знаходжаньне і г.д. Дзе браць гэтыя грошы – пакуль ня ведаю”, – кажа Яўген Гуцалаў у размове з “Дыялёгам”. Зь ягоных словаў, за ўтрыманьне ў ІЧУ павінен плаціць кожны арыштант. У дзяжурнай частцы вісіць “прайс-ліст”, які інфармуе, што адзін дзень утрыманьня каштуе 50 тысяч рублёў.

Яўген Гуцалаў: “Насамрэч, я ведаў, на што я іду, ведаў, што мяне затрымаюць, рыхтаваўся да 15 сутак. Проста гэткім чынам хацеў прыцягнуць да байкоту большую колькасьць людзей. Каб бачылі, каб быў розгалас. Зразумела, пра камэры сачэньня ў цэнтры Віцебска я ведаў…”

Дыялёг

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.